Беларуская пісьменніца, журналістка і музычны крытык Таццяна Заміроўская ў новым
відэа на канале «жыццё-маліна» распавяла пра гурт
Molchat Doma, з удзельнікам якога мы рабілі падкаст:
—
Чаму ў Беларусі не ведаюць Molchat Doma?
— Мне здаецца, людзям, якія не чулі Molchat Doma, нічога не трэба тлумачыць, таму што ўсе людзі чулі Molchat Doma — у гэтым іх крутасць. Чаму іх ведаюць за мяжой, а ў Беларусі не? Мне здаецца, гэта такая размова з мінулага пра тое, чаму нейкія беларусы недзе нечага дабіліся, а чаму іх выдаюць вось там, а ў нас у краіне яны не такія ўжо і зоркі. Тут таксама разгортваецца размова пра тое, што беларусы не шануюць сваіх, пакуль гэтыя свае не даб'юцца нейкіх завоблачны поспехаў за мяжой. Мне здаецца, гэта нейкая бяссэнсавая размова. Гэта факт, гэта рэальнасць, у якой мы вымушаны жыць. І гэта нядрэнная рэальнасць, таму што калі ты кажаш камусьці ў Нью-Ёрку, што ты з Беларусі, табе кажуць: «а Molchat Doma, класна».
А паслухаць пра секс можна ў падкасце «Паўгадзіны кардыё» з басістам гурта:
https://youtu.be/3489p6v0QMk