Табе адной я нёс пяшчоту,
Ды па дарозе разгубляў
Сярод снягоў, слаты, спякоты,
Сярод сяброў, пустых забаў.
Прыйшоў я нетаптанай сцежкай
І стаў, як месяц, пры акне,
А ты з даверлівай усмешкай
Глядзела моўчкі на мяне.
Без ушчуванняў і папрокаў
Руку малую падала,
І я пайшоў няспешным крокам
На водбліскі твайго святла.
І слова, што ў душы звінела,
Цвіло чаромхавай вясной,
Было таксама зразумела
Табе адной, табе адной.
Сяргей Законнікаў
Ды па дарозе разгубляў
Сярод снягоў, слаты, спякоты,
Сярод сяброў, пустых забаў.
Прыйшоў я нетаптанай сцежкай
І стаў, як месяц, пры акне,
А ты з даверлівай усмешкай
Глядзела моўчкі на мяне.
Без ушчуванняў і папрокаў
Руку малую падала,
І я пайшоў няспешным крокам
На водбліскі твайго святла.
І слова, што ў душы звінела,
Цвіло чаромхавай вясной,
Было таксама зразумела
Табе адной, табе адной.
Сяргей Законнікаў