Змаганне захоплівае мяне: яно разнявольвае ўсе мае здольнасці, яно абуджае ўсе мае сілы, яно становіцца танцам, яно становіцца святкаваннем, яно тчэ з маіх рухаў свой непаўторны ўзор. Я ашчаджаюся ад яго. І чакаю яго.
А з мора ўжо вынырнулі дзве вужакі – дзве неспатольныя помсты. Яны апантана накідваюцца на мяне, абкручваюць слізкімі шчыльнымі звівамі, пстрыкаюць джаламі ў самы твар... Я аддзіраю іх ад сябе, я душу іх рукамі, тапчу нагамі, кручуся, уюся, крычу...
Навокал, з усіх бакоў, збіраюцца гараджане. Нібыта прыцягнутыя магнітам, яны глядзяць на мой адчайны міжбой, на мае пагібельныя вымогі...
– Якое відовішча!.. – у захапленні, я чую, гамоняць яны. – Мы першы раз назіраем такі напружаны рытм, мы першы раз бачым такі выкшталцоны танец.
Алесь Разанаў