Мне ліпень прынясе з-пад Брэста
Пары юначай успамін,
Начныя шолахі агрэста
І пошум досвітны рабін.
З таго далёкага паўстанку,
З тае няблізкае вярсты,
Ноч перакіне на світанку
Радзіннай сувязі масты.
Магу з рабінай параўнацца,
Як з верным сябрам у жыцці,
Ёй век у пошуме гайдацца,
А мне – у пошуку ісці.
Шукаць забытыя сцяжыны,
Вяртацца на сутык дарог,
Дзе пераспелыя ажыны
Ажыннік для мяне збярог.
У вокны зоры прагна свецяць –
Любві нястрачанай агонь,
І першы ліст злятае з вецця –
Лістом з юнацтва на далонь.
Пары юначай успамін,
Начныя шолахі агрэста
І пошум досвітны рабін.
З таго далёкага паўстанку,
З тае няблізкае вярсты,
Ноч перакіне на світанку
Радзіннай сувязі масты.
Магу з рабінай параўнацца,
Як з верным сябрам у жыцці,
Ёй век у пошуме гайдацца,
А мне – у пошуку ісці.
Шукаць забытыя сцяжыны,
Вяртацца на сутык дарог,
Дзе пераспелыя ажыны
Ажыннік для мяне збярог.
У вокны зоры прагна свецяць –
Любві нястрачанай агонь,
І першы ліст злятае з вецця –
Лістом з юнацтва на далонь.