Калі нараджаецца каханне, любіш увесь свет. Калі яно ідзе на звад, любіш найбольш сябе, знясіленага пакутамі. Твая душа падчас кахання была не толькі тваёй, але і ейнай.
І вось – вяртанне. Неспадзяванае, недарэчнае, як вяртанне мятліка ў кокан. З хрустам складваюцца ссохлыя, як хвошч, крылцы. Душа вярнулася, цела абмёрла.
Калі памірае каханне, міжволі робішся эгаістам. Эгаізм і ёсць той кокан, у які ты вярнуўся. Каб пакахаць.