ОТЧА НАШ
Наш бацька нябесны,
Збавіцель ты наш!
Маленні нас, грэшных,
Бязгрэшных, уваж!
Аб хлебе насушным
Цябе не прашу:
Дадуць прыхаджанне –
Я й сам насушу,
Прасіць я не буду
Яец ды кілбас, –
Скаромнае ёсць
Пакуль што яшчэ ў нас.
А вось аб чым шчыра
Цябе я малю:
Ты сам, як калісьці,
Сыдзі на зямлю,
Даведайся раз хоць
Авечак сваіх,
Бо нас не баяцца ўжо –
Служак тваіх:
Ва ўсе распаўзацца
Пачалі бакі,
Бляюць што папала,
Іх крадуць ваўкі.
Ты ў кучку збяры іх
Ды ў толк прывядзі
І плотам высозным
Вакол абвядзі,
Каб воўк бальшавіцкі
Сюды не залез,
Штодзень не цягаў каб
Ён нашых авец.
Кандрат Крапіва
Наш бацька нябесны,
Збавіцель ты наш!
Маленні нас, грэшных,
Бязгрэшных, уваж!
Аб хлебе насушным
Цябе не прашу:
Дадуць прыхаджанне –
Я й сам насушу,
Прасіць я не буду
Яец ды кілбас, –
Скаромнае ёсць
Пакуль што яшчэ ў нас.
А вось аб чым шчыра
Цябе я малю:
Ты сам, як калісьці,
Сыдзі на зямлю,
Даведайся раз хоць
Авечак сваіх,
Бо нас не баяцца ўжо –
Служак тваіх:
Ва ўсе распаўзацца
Пачалі бакі,
Бляюць што папала,
Іх крадуць ваўкі.
Ты ў кучку збяры іх
Ды ў толк прывядзі
І плотам высозным
Вакол абвядзі,
Каб воўк бальшавіцкі
Сюды не залез,
Штодзень не цягаў каб
Ён нашых авец.
Кандрат Крапіва