Бывае, любяцца людзі, а пашаптацца адно з адным не могуць, таму што выраслі-ўзгадаваліся ў розных краінах.
І тады ён кажа, напрыклад:
– I love you...
І атрымліваецца няшчыра, змушана. Выслоўе – нібыта сабраная з якіх-небудзь аскалёпкаў канструкцыя. Нібыта трафарэтнае – made in...
Любіцца трэба дома, качацца на сваім лужку, а не на чужым пяску. Тут можна вышаптаць усю душу і на ўвесь век здзівіцца сваім думкам і пачуццям.