Маміны рукі.
Бярэмя бялізны з марозу пахне мамінымі рукамі... Пахне домам, дзяцінствам, шчасцем, пахне домам пасляваенным з кудзеляю дыму над комінам, з квашанаю капустай, з салёнымі агуркамі, з бульбаю ў мундзірах, з рэдкімі ў хаце выжаркамі і з алеем – смачнейшым ласункам... Бярэмя бялізны з марозу пахне домам пасляваенным, пахне домам пазнейшым, з дастаткам, пахне мамінымі рукамі... Ім не пад сілу болей бялізну з марозу прыносіць (маміны рукі, даўно ўжо, – як горка! – спачы́ну просяць). Ім не пад сілу болей зварыць нават бульбы ў мундзірах. Ім ледзь пад сілу сцягнуць ражкі яе ветразя-хусткі... А бялізна з марозу будзе вечнаю згадкай маленства, будзе пахнуць домам і шасцем, маміным шляхам.