Я хочу жыць, я буду жыць,
Я вынесу ўсе буры,
І на мяне не набяжыць
Воўк у авечай скуры.
Яго пазнаю я здалёк
І нават у цямноце,
Пашлю яму свінца кусок,
Няхай трымае ў роце.
А як ён часам праглыне
І выжыве, падлюга,
Усё ж здалёку абміне
Майго ён нават друга.
Бо ўспомніць ён мае "дары"...
Я вам таксама раю:
Ваўкоў-шпікоў і вы, сябры,
Хутчэй ганіце з краю!
Я вынесу ўсе буры,
І на мяне не набяжыць
Воўк у авечай скуры.
Яго пазнаю я здалёк
І нават у цямноце,
Пашлю яму свінца кусок,
Няхай трымае ў роце.
А як ён часам праглыне
І выжыве, падлюга,
Усё ж здалёку абміне
Майго ён нават друга.
Бо ўспомніць ён мае "дары"...
Я вам таксама раю:
Ваўкоў-шпікоў і вы, сябры,
Хутчэй ганіце з краю!