Жыццё ідзе. Жыццё ідзе.
Жыццё цябе ў кагось крадзе...
Рука любімая сышлася
З другой жаданаю рукой
І ручаінкай пачалася,
Каб стаць магутнаю ракой –
Любоў.
Згарэў у некага спакой.
А нехта, той, цябе любіў.
А нехта той адданым быў...
І для яго ты зоркай ззяла.
Жыццё ідзе. Ды цень вакзала
Раптоўна стрэў, ашаламіў.
Як хваляй след любві злізала...
Любоў. Расстанне. Крах. Разрыў.
Жыццё цябе ў кагось крадзе...
Рука любімая сышлася
З другой жаданаю рукой
І ручаінкай пачалася,
Каб стаць магутнаю ракой –
Любоў.
Згарэў у некага спакой.
А нехта, той, цябе любіў.
А нехта той адданым быў...
І для яго ты зоркай ззяла.
Жыццё ідзе. Ды цень вакзала
Раптоўна стрэў, ашаламіў.
Як хваляй след любві злізала...
Любоў. Расстанне. Крах. Разрыў.