Эх ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў, ці сніў,
Як слязу мужыка
Ў свае воды лавіў;
Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Спяваў песні нуды.
Што надыдзе пара –
Знемажэнне міне,
Адраджэння зара
Над народам блісне?
Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над табой загудзе
Песня вольных людзей?
Ці ты думаў, ці сніў,
Як слязу мужыка
Ў свае воды лавіў;
Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Спяваў песні нуды.
Што надыдзе пара –
Знемажэнне міне,
Адраджэння зара
Над народам блісне?
Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над табой загудзе
Песня вольных людзей?