Калі ты ў шуканнях знямогся,
То пішаш, то ў шмацце рвеш,
Не засмучайся дужа –
Гэта яшчэ не верш.
Калі ты радком прачулым
Дзяўчыну да слёз кранеш,
Не ашукайся, дружа, –
Гэта яшчэ не верш.
Калі цябе, майстра, хваляць,
Не ўзносся, падумай перш:
Самае звонкае слова –
Гэта яшчэ не верш.
Ідзі, хай агорне душу,
Налье вастрынёю зрок
Трываласць твайго народа
На першай з людскіх дарог.
Ідзі, хай заробяць рукі
Горды яго мазоль,
Якім ён жыццё зыначыў,
Здабыў сабе хлеб і соль.
Углыб урасце карэнне –
Выбухам не ўзарвеш.
І скажацца ўсё дарэшты,
Што думаеш, што нясеш ты,
Так лёгка, нібы дыхнеш.
Гэтак яно прыходзіць,
Права тваё на верш.
То пішаш, то ў шмацце рвеш,
Не засмучайся дужа –
Гэта яшчэ не верш.
Калі ты радком прачулым
Дзяўчыну да слёз кранеш,
Не ашукайся, дружа, –
Гэта яшчэ не верш.
Калі цябе, майстра, хваляць,
Не ўзносся, падумай перш:
Самае звонкае слова –
Гэта яшчэ не верш.
Ідзі, хай агорне душу,
Налье вастрынёю зрок
Трываласць твайго народа
На першай з людскіх дарог.
Ідзі, хай заробяць рукі
Горды яго мазоль,
Якім ён жыццё зыначыў,
Здабыў сабе хлеб і соль.
Углыб урасце карэнне –
Выбухам не ўзарвеш.
І скажацца ўсё дарэшты,
Што думаеш, што нясеш ты,
Так лёгка, нібы дыхнеш.
Гэтак яно прыходзіць,
Права тваё на верш.