Што я ўнукам пакіну,
Як пайду на клады?..
Цень засохлай вярбіны,
Плач нітратнай вады.
Колас, стронцыем хворы,
Немату, забыццё...
Недасяжныя зоры
Без надзей на жыццё.
Што я ўнукам пакіну?
І навошта жыву?..
Хутка з ценем вярбіны
Перальюся ў траву.
Як пайду на клады?..
Цень засохлай вярбіны,
Плач нітратнай вады.
Колас, стронцыем хворы,
Немату, забыццё...
Недасяжныя зоры
Без надзей на жыццё.
Што я ўнукам пакіну?
І навошта жыву?..
Хутка з ценем вярбіны
Перальюся ў траву.