Адпачыць
ад непаладку,
шуму, гвалту, калатні
ўцякаем без аглядкі
ў зацішныя куткі.
Праз лясы сцяжына тчэцца –
каляіна, капыток...
Там маленства чалавецтва.
Там пачатак.
Там выток.
Там гуляе ў пазалоце
з рыжым промнем дацямна
на вярбе пушысты коцік,
быццам з ніткай кацяня.
Любата...
Брыдзем узмежжам
нетаропка,
без турбот...
Ды прывабіць непазбежна
ў сталасць мудрую
зварот...
ад непаладку,
шуму, гвалту, калатні
ўцякаем без аглядкі
ў зацішныя куткі.
Праз лясы сцяжына тчэцца –
каляіна, капыток...
Там маленства чалавецтва.
Там пачатак.
Там выток.
Там гуляе ў пазалоце
з рыжым промнем дацямна
на вярбе пушысты коцік,
быццам з ніткай кацяня.
Любата...
Брыдзем узмежжам
нетаропка,
без турбот...
Ды прывабіць непазбежна
ў сталасць мудрую
зварот...