Сярод папер, сярод лістоў,
сярод маіх штодзённых сноў
тваё імя, твая рука,
узнёсласць лёгкага радка.
Бяру аловак і пішу,
жыццё былое варушу.
Як на экране – на сцяне
твой плашч нібыта бачу ў сне.
Там за акном маім – ліхтар,
адзіны сведка слёз і мар!
Ці ж я прызнаюся яму –
пісаць ужо няма каму.
сярод маіх штодзённых сноў
тваё імя, твая рука,
узнёсласць лёгкага радка.
Бяру аловак і пішу,
жыццё былое варушу.
Як на экране – на сцяне
твой плашч нібыта бачу ў сне.
Там за акном маім – ліхтар,
адзіны сведка слёз і мар!
Ці ж я прызнаюся яму –
пісаць ужо няма каму.