Веча над барознамі –
Чарнакрылы грай.
Свеціцца бярозамі
У зарэччы гай.
Выйдзеш на аселіцу.
Зжухла – не пазнаць.
Толькі лісце сцелецца
На рачную гладзь.
Аж звініць пагодная
У затоцы сінь.
Мо віры халодныя
Прагна п'юць ласі?
Не...
Глыбінна ў небе,
Бытта на вадзе,
Павук рэактыўны
Нітачку прадзе.
Чарнакрылы грай.
Свеціцца бярозамі
У зарэччы гай.
Выйдзеш на аселіцу.
Зжухла – не пазнаць.
Толькі лісце сцелецца
На рачную гладзь.
Аж звініць пагодная
У затоцы сінь.
Мо віры халодныя
Прагна п'юць ласі?
Не...
Глыбінна ў небе,
Бытта на вадзе,
Павук рэактыўны
Нітачку прадзе.