Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Каб светла-залатую яго ніць віць і далей – любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад справы неаддзелана.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Надзеяй, праўдай, мужным парываннем, высакародным, дружным намаганнем, што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Маральны самы, самы натуральны пачатак гэты вось жыццестваральны. Інакш – якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, –