Гавары са мной, гавары,
Калі дождж і снег на двары,
Калі точыць мне сэрца боль, –
Размаўляць хачу я з табой
Аб завейных днях, аб вясне...
Не хавай вачэй ад мяне.
Аб табе мае думкі-сны.
Гавары, калі мы адны.
Ад трывог душу разняволь,
Ты – любоў мая і мой боль.
Калі дождж і снег на двары,
Калі точыць мне сэрца боль, –
Размаўляць хачу я з табой
Аб завейных днях, аб вясне...
Не хавай вачэй ад мяне.
Аб табе мае думкі-сны.
Гавары, калі мы адны.
Ад трывог душу разняволь,
Ты – любоў мая і мой боль.