Зноў жураўліны клін
Паўз сцежку цягне лета
На шум цяжкіх галін,
На сіплы покліч ветру.
Мне б загукаць услед,
Мне б павініцца ў нечым! –
Губляю цэлы свет,
Не толькі гэты вечар.
Забыць. І дараваць.
Нібыта адбалела...
А крык не адарваць
Ад вуснаў пабялелых.
Каму, каму лягчэй?
Цяпла так мала ў свеце! –
Без цеплыні вачэй
Застыне снегам квецень.
Абступяць халады,
Да плеч прымерзне неба...
І не было бяды,
Адно – паклікаць трэба.
А крык не адарваць
Ад вуснаў пабялелых.
І знаю: дараваць
Не ўмею я. Не ўмела...
Паўз сцежку цягне лета
На шум цяжкіх галін,
На сіплы покліч ветру.
Мне б загукаць услед,
Мне б павініцца ў нечым! –
Губляю цэлы свет,
Не толькі гэты вечар.
Забыць. І дараваць.
Нібыта адбалела...
А крык не адарваць
Ад вуснаў пабялелых.
Каму, каму лягчэй?
Цяпла так мала ў свеце! –
Без цеплыні вачэй
Застыне снегам квецень.
Абступяць халады,
Да плеч прымерзне неба...
І не было бяды,
Адно – паклікаць трэба.
А крык не адарваць
Ад вуснаў пабялелых.
І знаю: дараваць
Не ўмею я. Не ўмела...