Самалёт над выбухам бар'ера,
І адкрыты вымыты абсяг.
Людзі, верце ў радасць,
Гэта вера –
Свету неспазнанага працяг!
Падымае вецярок фіранку,
Цень вугла змятае са стала.
Пажадаем ветлівага ранку,
Шчодрага ўзаемнага святла.
Нават сон благі – ўсяго ільдзінка,
Што паспее сёння ўжо растаць.
Добрай чалавечнасці галінка
Ў кожным слове хоча вырастаць.
І адкрыты вымыты абсяг.
Людзі, верце ў радасць,
Гэта вера –
Свету неспазнанага працяг!
Падымае вецярок фіранку,
Цень вугла змятае са стала.
Пажадаем ветлівага ранку,
Шчодрага ўзаемнага святла.
Нават сон благі – ўсяго ільдзінка,
Што паспее сёння ўжо растаць.
Добрай чалавечнасці галінка
Ў кожным слове хоча вырастаць.