Нам застаецца ад матуль
І шчырасць іхняя, і ласка.
Наш лёс
З няўмольнага адтуль
Не пераняць ім, як падпаска.
І ў свята не задобрыць лёс
Ані скаромінай, ні сырам.
Шуміць спагадаю бяроз
Прачысты матчын свет
Над сынам.
Цяпер матуль жаданей снім,
Ад іх не тоім думкі нашы.
І крыўды, што чынілі ім,
Да нас саміх ідуць,
Як з пашы.
І шчырасць іхняя, і ласка.
Наш лёс
З няўмольнага адтуль
Не пераняць ім, як падпаска.
І ў свята не задобрыць лёс
Ані скаромінай, ні сырам.
Шуміць спагадаю бяроз
Прачысты матчын свет
Над сынам.
Цяпер матуль жаданей снім,
Ад іх не тоім думкі нашы.
І крыўды, што чынілі ім,
Да нас саміх ідуць,
Як з пашы.