Край лясоў пявучых,
Край азёр дзівосных
Лёгка тут, на кручах,
Дыхаецца ў соснах.
Сонца лашчыць травы,
Цешыць ветрык рэзкі.
Падарыла Нарач
Першыя пралескі.
Ноччу не завялі
Кветкі лесавыя,
Быццам гэта хвалі
Кропелькі жывыя.
Зблізку і здалёку
Прыязджаюць госці –
Тут на кожным кроку
Неруш прыгажосці.
Край азёр дзівосных
Лёгка тут, на кручах,
Дыхаецца ў соснах.
Сонца лашчыць травы,
Цешыць ветрык рэзкі.
Падарыла Нарач
Першыя пралескі.
Ноччу не завялі
Кветкі лесавыя,
Быццам гэта хвалі
Кропелькі жывыя.
Зблізку і здалёку
Прыязджаюць госці –
Тут на кожным кроку
Неруш прыгажосці.