Сонца.
Небакрай.
Хлеб.
Кола.
Кока. Так у дзяцінстве мы называлі яйка. У кожным бялку хавалася маленькае сонейка. Дзе б ні спыняліся мы пасярод дня, пасярод Свету, бачны быў небакрай. Можна было адкраіць лусту жытняга бохана з яго сонечным смакам шчасця. Можна было глыкнуць спатольнай прахалоды хлебнага квасу. Выцерці вусны і паімчаць, запусціўшы наперадзе драцінай-чыркаўкай гарэзнае кола сонца.
...Менск. Спёка ў Траецкім. Над Пярэспай звон.
Дзятва п'е кока–колу.