Не ўсе і не заўсёды
вяртаюцца пчолы ў соты
з ношаю сваёй –
гінуць разам з ёй.
Не ўсе дапаўзаюць мурашкі:
груз у мурашкі цяжкі.
І птушкі па вясне
не ўсе далятаюць, не.
Упаў журавель на дасвецці,
выбіўся з сіл і надзей...
Тое ж і ў нашым свеце,
тое ж і ў нас, у людзей.
вяртаюцца пчолы ў соты
з ношаю сваёй –
гінуць разам з ёй.
Не ўсе дапаўзаюць мурашкі:
груз у мурашкі цяжкі.
І птушкі па вясне
не ўсе далятаюць, не.
Упаў журавель на дасвецці,
выбіўся з сіл і надзей...
Тое ж і ў нашым свеце,
тое ж і ў нас, у людзей.