Імя Бязмежжа... Формула Любві –
Душы, ўлюблёнай у Жыццё і Бога!
Куды б ні скіравалася дарога,
Усюды – неба, вецер, галубы!
Ва ўсім – імкненне ўвысь,
насустрач промням,
Што караняцца ў горняй вышыні.
Штоміг у недасяжным іх агні
Згарае чыйсьці страх ці горкі спомін.
Штоміг якаясьці з зямных трывог
Не справай, дык учынкам прарастае –
І дабрыні паўсюдна прарастае...
А мы гаворым: усміхнуўся Бог.
©Таіса Бондар
Душы, ўлюблёнай у Жыццё і Бога!
Куды б ні скіравалася дарога,
Усюды – неба, вецер, галубы!
Ва ўсім – імкненне ўвысь,
насустрач промням,
Што караняцца ў горняй вышыні.
Штоміг у недасяжным іх агні
Згарае чыйсьці страх ці горкі спомін.
Штоміг якаясьці з зямных трывог
Не справай, дык учынкам прарастае –
І дабрыні паўсюдна прарастае...
А мы гаворым: усміхнуўся Бог.
©Таіса Бондар