Крычала цішыня. Маўчаў харал.
І нашы вусны выдыхнулі разам.
Я раптам зразумеў: прыйшла пара,
Калі пытанні робяцца адказам.
Калі развяжа гукамі язык
І праз патокі слоў незразумелых
Пачуем мы адзін магутны зык
І покліч нашых утрапёных целаў.
Каб потым зноў пытанні і туга
Ахуталі нас моракам студзёным.
І білася ў высокіх берагах
Рака надзеі ў роспачы шалёнай.
©Навум Гальпяровіч
І нашы вусны выдыхнулі разам.
Я раптам зразумеў: прыйшла пара,
Калі пытанні робяцца адказам.
Калі развяжа гукамі язык
І праз патокі слоў незразумелых
Пачуем мы адзін магутны зык
І покліч нашых утрапёных целаў.
Каб потым зноў пытанні і туга
Ахуталі нас моракам студзёным.
І білася ў высокіх берагах
Рака надзеі ў роспачы шалёнай.
©Навум Гальпяровіч