Усё магло б забыцца
І знікнуць, быццам дым...
Ды раптам таямніца
Адкрылася дваім.
О радасць, уваскрэсні,
О сэрца, не маўчы!..
І вечнай Песняй Песняў
Над светам прагучы!
Над полем і над домам
У рухах трапяткіх...
І найсалодкай стомай
Застанься для дваіх.
І знікнуць, быццам дым...
Ды раптам таямніца
Адкрылася дваім.
О радасць, уваскрэсні,
О сэрца, не маўчы!..
І вечнай Песняй Песняў
Над светам прагучы!
Над полем і над домам
У рухах трапяткіх...
І найсалодкай стомай
Застанься для дваіх.