Без учора не будзе і заўтра,
А без ночы не будзе зары...
Адчуваю высокую зайздрасць
Я да птушак, аблокаў і рыб.
Да бліскучага зыркага промня
І да вольнага ветру ў палях.
Да ўсяго, што аднойчы запомніў
Перад тым, як адправіцца ў шлях.
Што праз ноч, халады і трывогу
Кожны дзень, кожны міг пазнаю.
І з падзякай нашчадкам і Богу,
Як апошні свой доўг, аддаю.
А без ночы не будзе зары...
Адчуваю высокую зайздрасць
Я да птушак, аблокаў і рыб.
Да бліскучага зыркага промня
І да вольнага ветру ў палях.
Да ўсяго, што аднойчы запомніў
Перад тым, як адправіцца ў шлях.
Што праз ноч, халады і трывогу
Кожны дзень, кожны міг пазнаю.
І з падзякай нашчадкам і Богу,
Як апошні свой доўг, аддаю.