Ці памятаюць гарады,
Калі яны былі лясамі,
Не белых гмахаў карпусамі,
А дрэвамі ў імгле жуды?
І можа, там, дзе мой праспект,
Было такое бездарожжа
І некуды спяшаўся вожык
Між елкамі, як найпрасцей...
Той успамін, здаецца мне,
Прыходзіць гораду вясною,
Калі сплывае прэлы снег
І крыгі ўдаль плывуць Дзвіною,
Калі травінка з бруку зноў
Упарта і маўкліва лезе,
Калі чамусьці пахне лесам
Ад вуліц шумных і дамоў.
Усё падобна на людзей,
Якія ўспомнілі дзяцінства,
Што б'ецца ў сэрцы з сілай дзіўнай
І робіць кожнага чысцей...
Калі яны былі лясамі,
Не белых гмахаў карпусамі,
А дрэвамі ў імгле жуды?
І можа, там, дзе мой праспект,
Было такое бездарожжа
І некуды спяшаўся вожык
Між елкамі, як найпрасцей...
Той успамін, здаецца мне,
Прыходзіць гораду вясною,
Калі сплывае прэлы снег
І крыгі ўдаль плывуць Дзвіною,
Калі травінка з бруку зноў
Упарта і маўкліва лезе,
Калі чамусьці пахне лесам
Ад вуліц шумных і дамоў.
Усё падобна на людзей,
Якія ўспомнілі дзяцінства,
Што б'ецца ў сэрцы з сілай дзіўнай
І робіць кожнага чысцей...