🔒
Палітвязні БДУІРаІніцыятыва па падтрымцы палітвязняў
dissidentby выпусціла пост з усімі палітзэкамі БДУІРа.
У спіс уваходзяць як
асуджаныя студэнты ды выкладчыкі, гэтак і тыя, хто яшчэ знаходзіцца за кратамі і чакае прысуда.
Ініцыятыва займаецца простай дапамогай вязням праз
перадачы, афармленне падпіскі на газеты і часопісы, грашовыя пералікі на асабісты рахунак палітвязня.
Таксама асвятляюць усю патрэбную
інфармацыю пра зняволеных, іх месціва і стан праз сацыяльныя сеткі і імпрэзы (вечары салідарнасці, канцэрты, адукацыйныя мерапрыемствы).
Наша каманда выказвае
велізарную падзяку ініцыятыве
dissidentby за вельмі карысную працу 💪
Просім падтрымліваць палітвязняў, таму што гэта адзінае святло і кавалачак свабоды, якую мы можам ім прынесці. Адрасы калоній можна знайсці на сайце
dissidentby.com.