Зянон Пазьняк

@pazniak Нравится 1
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Зянон Пазьняк – беларускі палітык, навуковец, публіцыст і паэт (год нараджэньня 1944). Кандыдат мастацтвазнаўства.
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Книги
Добавлен в индекс
05.01.2018 14:34
реклама
Speedcam.online - Автоновости
Чего боятся гаишники? Как нас фотографируют? И ещё...
k&t_Food
Не знаете что приготовить или как?! Мы Вам поможем!
Началось!
Острые новости в твоём телеграме
185
подписчиков
~144
охват 1 публикации
~30
дневной охват
~2
постов / нед.
77.8%
ERR %
0.09
индекс цитирования
Репосты и упоминания канала
3 упоминаний канала
0 упоминаний публикаций
2 репостов
Свае Людзi
Беларускі піонэр
Свае Людзi
Беларуский Телеграм
Беларуский Телеграм
Каналы, которые цитирует @pazniak
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
(3/3) Мы жывем у вельмі цяжкім часе, калі разбураецца хрысьціянскі тып грамадзкага чалавека, асоба ідэалаў, і зьявіўся сацыяльны індывідуаліст, які лічыць, што ўвесь сьвет яму нешта павінны. Тут псіхалёгія сацыялізму, мутацыя саўка, якая назіраецца тым часам ва ўсім посткамуністычным і дэмакратычным сьвеце.
Але тым ня менш Беларуская нацыя хоць павольна, але ўсё ж салідарызуецца, усё больш робіцца здольнай адстаяць сваю свабоду і незалежнасьць ад унутраных і зьнешніх непрыяцеляў. І першая задача – ствараць, гуртаваць сілу, каб ня даць магчымасьці ворагам нацыі правесьці акупацыйную інтэграцыю з Расеяй.

Віншую сяброў Сойму і ўсіх адраджэнцаў з Днём Беларускай вайсковай славы. Віват Ворша! У гэтыя дні памятайма пра перамогу пад Воршай. Хай не бянтэжыць нас непрыяцеляў цьма. Мы такія ёсьць, што перамагаем малымі сіламі. «Нас мала. Літасьці не чакайце». Гэтыя словы Давіда Гарадзенскага, зьвернутыя да немцаў, былі гістарычным дэвізам продкаў.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

Зянон ПАЗЬНЯК
8 верасьня 2019 г.
Читать полностью
(2/3) Усё маргінальнае, што недзе на ўзьбярэжжы было, існавала, мадзела, усё цёмнае, прымітыўнае і антыбеларускае, тупое – усё гэта хамскі рэжым даўно выцягнуў на паверхню, падняў у начальства, прызначыў міністрамі адукацыі ды навукі, якія акурат цяпер атрымалі заданьне выкараняць з вучэбнага працэсу вышэйшую матэматыку.
Такое ёсьць становішча пад час чарговага працэсу акупацыйнай інтэграцыі. Гледзячы на суіцыдную прадажнасьць чынавенства перад расейскай інтэграцыйнай агрэсіяй, разумныя людзі звычайна ўсклікаюць: “Няўжо яны не разумеюць, што іхным кар’ерам канец! Расейцы іх усіх заменяць на сваіх гэбістаў, жулікаў ды «браткоў», якія пакажуць ім што такое Расея!”.

Усё чыноўнікі, аднак, разумеюць. Для такога разуменьня хапае паловы зьвіліны ў мазгах. Але гэтыя людзі ёсьць поўныя нікчэмнасьці, халуі, няздольныя ні на які супраціў любой уладзе. Не патрабуйце свабоды ад рабскіх душаў. Прыстойныя людзі ня здраджваюць. Той, хто поўзае, лятаць ня будзе. Яны маюць ўладу, маглі б спрыяць сваім людзям, беларусам, нацыі. Ды дзе там! Яны не дарасьлі да нацыі, гадзяць і будуць гадзіць на Беларусь, пакуль будуць існаваць. Рэжымнае чынавенства – гэта ворагі Беларускага народа. Фактычна, так.
Ёсьць выключэньні, — могуць сказаць. Ёсьць, вядома. Але называць ня буду, бо іх (каб выслужыцца) разарве гэтая ж чыноўніцкая зграя.

Аналізуючы паўстаньні супраць Масквы пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, я зьвярнуў увагу на характэрную асаблівасьць. Пачатак паўстаньня (літаральна першыя дні) вызначаліся тым, што першым чынам паўстанцы вешалі і расстрэльвалі здраднікаў.

Ясна як белы дзень, што чыноўніцкая здрада Беларусі (якая адбываецца) ніколі не застанецца забытая, і ніхто зь іх не павінен будзе ўнікнуць пакараньня. Я думаю, што тут станецца зарок пакаленьня, які мусіць быць выкананы, гэтак жа як быў выкананы адносна нямецкіх нацыянал-сацыялістаў і злачынцаў супроць чалавецтва. Злачынцы супраць нацыі – гэта таксама злачынцы супраць чалавецтва.

Беларусь несьмяротная. Яна была і будзе, якія б цяжкасьці ні прышлося яшчэ перажыць.
Зразумела, аднак, што ў здрадзе, нацыянальным разбурэньні і хлусьні, якія запанавалі ў Беларусі, вінавата найперш адна асоба. Злачынства гэтай асобы перад нацыяй невымяральнае. Яно бяздоннае. Я ўжо казаў ня раз, што гэты калгасьнік разам з маскоўскай хеўрай зглумілі маладосьць Беларускай нацыі, якая толькі пачала вольна аднаўляцца пасьля двухсот гадоў маскоўскай няволі.

Цяперашні этап акупацыйнай інтэграцыі адбываецца ва ўмовах, калі грамадзтва цалкам адлучана ад рэальнай інфармацыі і ніякім спосабам ня можа ўплываць на падзеі, якія плянуюцца рэжымам супраць народу Беларусі. Перакрытыя ўсе магчымасьці. Нават з пратэстам людзі ня могуць выйсьці, бо крымінальная ўлада ўвяла за правядзеньне грамадзкіх мерапрыемстваў велізарную несувымерную плату, паборы на карысьць дзяржаўных службаў і ўстаноў (паліклінік, міліцыі, пажарнікаў і г.д.). Прыватызацыя дзяржавы групай антынародных асобаў прывяла да таго, што сама дзяржава становіцца ворагам чалавеку.

У гэтых умовах засталіся два варыянты інаваньня: радыкальныя дзеяньні альбо рабства. Радыкальныя дзеяньні абгрунтаваныя палажэньнямі, якія вынікаюць з Канстытуцыі. Гэта праўныя і правільныя дзеяньні. Да іх трэба рыхтавацца кожнаму вольнаму беларусу і кожнаму быць гатовым.

У такіх умовах, у якіх апынулася цяпер Беларусь, няма больш ніякіх грамадзкіх законных магчымасьцяў уплываць на крымінальную ўладу, якая праводзіцуь чужую антыбеларускую палітыку. Яны робяць, што хочуць. Падрыхтоўка да радыкальнага супраціву і гатовасьць радыкальнага супраціву пры першых аб’явах здачы сувэрэнітэту гэта ёсьць нацыянальная неабходнасьць. Беларускае грамадзтва мае значны патэнцыял і ў пэўныя моманты здольнае да самаарганізацыі. Важна не паддавацца на заклікі правакатараў (якія ўжо ўсім вядомыя), але пасьлядоўна рыхтавацца да змаганьня. Такі цяпер час.

Публічныя спосабы інфармацыйнага змаганьня таксама вельмі неабходныя перш за ўсё таму, што яны трапляюць у сістэму даступнай інфармацыі (Інтэрнэт, часткова папяровы друк і самвыдат). Аб сітуацыі мусіць быць інфармаваная міжнародная грамадзкасьць.
Читать полностью
Зноў Масква на нас ідзе...

(1/3) У гэтым годзе мы назіраем новыя маніпуляцыі Масквы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі аб паглынаньні Беларусі Расеяй. Захоп чужых тэрыторыяў – гэта пабуджэньне, якое існуе ў Масквы пастаянна. Пляны агрэсіі цяпер рэзка павярнуліся ў бок Беларусі ў сувязі з наступнымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі ў 2024 годзе і жаданьнем Пуціна захавацца на прэзыдэнцкай пасадзе, стварыўшы бачнасьць законнасьці і легітымнасьці.

Выгаднай маніпуляцыяй для Масквы ёсьць паглынаньне Беларусі пад выглядам інтэграцыі. Тады Пуцін мог бы выбірацца на пасаду прэзідэнта ў нібыта новым суб“екце дзяржаўнага права і тое лічылася б, як першы раз. Дзеля гэтай апэрацыі патрэбная важная ўмова: наяўнасьць здрадніцкага антынацыянальнага кіраўніцтва Беларусі і абыякавага дэзінфармаванага насельніцтва. Усё гэта ў Беларусі даўно збольшага створана (асабліва ў сістэме ўлады) і прысутнічае у неўсьвядомленым стане ў значным абшары грамадзтва. Існуе верагоднасьць (і Масква на тое спадзяецца), што інтэграцыйная маніпуляцыя адбудзецца на фоне беларускага нацыянальнага суіцыду.

Нажаль, тут надзвычайная рэальнасьць. Такое ўжо адзін раз адбылося — 14 траўня 1995 года – дзень які абазначыў нацыянальную катастрофу і вызначыў доўгае існаваньне прамаскоўска-калгаснага рабства. Цяпер Беларусь падвялі да бар“еру. Увесь клопат Масквы толькі ў выраблена падрыхтаваных фармулёўках, каб ашукаць усіх. Гэтым яны і займаюцца.

Гандаль краінай адбываецца на вачах грамадзтва, але, як прынята ў крымінальных сістэмах, — за зачыненымі дзьвярыма. Таварам тут зьяўляецца ўлада, сродкам аплаты і разьлічэньня – незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі (рэальна – існаваньне і лёс нацыі). Вынік залежыць ад рашэньня аднаго цёмнага неадукаванага чалавека, выхадца з нізоў, якога, аббалваненае прапагандай грамадзтва дазволіла пасадзіць сабе на шыю.
Для беларусаў тут сітуацыя выключная, бо зьяўляецца вынікам расейскай палітыкі ўнутранай акупацыі (гэта мэтад гібрыднай вайны). Адсюль спэцыфіка рэжыму ўлады – паталагічная нянавісьць да ўсяго беларускага, найперш, да беларускай мовы, беларускай школы, літаратуры, навукі, гісторыі і вялікіх людзей нацыі.

У працэсе інтэграцыйнага захопу Беларусі ні прадажная ўлада Лукашэнкі, ні прадажнае чынавенства не зьяўляюцца вялікай праблемай для крамлёўскіх агрэсараў. Масква іх можа запалохаць, загнаць у кут, купіць, фізічна ліквідаваць. Небясьпекай для Масквы зьяўляецца грамадзтва, беларускі народ. Тут у Крамля галоўная зброя – прапаганда і хлусьня. Магчымасьці неабмежаваныя, бо цалкам адчыненая беларуская мяжа і інфармацыйная прастора. Рабі што хочаш. Панаваньне расейскай прапаганды, гастроляў рускай пашляціны, агентуры ў межах беларускай дзяржавы ёсьць абсалютнае і падтрыманае антыбеларускай уладай. Але тым ня менш (да гонару беларусаў) вынікі гэтай атрутнай расейскай справы не абсалютныя. Вялікая частка беларускага грамадзтва разумна бачыць становішча і небясьпеку з боку Расеі.

Інтэгратары ў Крамлі прыдумляюць розныя фармулёўкі захопу Беларусі з разьлікам перш за ўсё на аббалваненую частку беларускага грамадзтва і на прыхільнасьць ў гэтым эўрапейскіх левых, у якіх, дарэчы, сумленьне ўвогуле не ўваходзіць у рахубу каштоўнасьцяў асобы. Апошняй куляй такой інтэгратарскай дэмагогіі было нядаўняе паведамленьне, што, маўляў, “ура!” – дамовіліся, знайшлі ўзаемны спосаб інтэграцыі: ніякога палітычнага аб’яднаньня, сувэрэнітэт застаецца, ён непарушны. Будзем, маўляў, аб’ядноўваць толькі эканомікі. Гэта значыць 97 адсоткаў расейскай эканомікі плюс тры адсоткі беларускай створаць аб’яднаную эканоміку адной “інтэграцыі” зь «непарушным сувэрэнітэтам» Беларусі. (Хаця школьніку зразумела, што агульная эканоміка патрабуе адзінага кіраўніцтва, адзінай заканадаўчай базы і адзінай праўна-адміністрацыйнай сістэмы функцыянаваньня.)
Гэтая фармулёўка прыдумана з разьлікам на ідыётаў. Яна, тым ня менш небясьпечная, бо аббалваненых у выніку расейскай прапаганды ёсьць шмат.

Што б ні было прыдумана Масквой і антыбеларускім рэжымам – усё будзе з гатоўнасьцю ўспрынята чынавенствам і стане выконвацца.
Читать полностью
Сьвята Дня Незалежнасьці

25 жніўня, у нядзелю, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае сьвяточныя мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1991 годзе наша краіна набыла статус незалежнай сувэрэннай дзяржавы ў выніку змаганьня нацыянальнага рэвалюцыйнага авангарда – Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Скончылася 200-гадовая расейская акупацыя Беларусі, пачаўся новы пэрыяд нашай гісторыі і новы этап нашага нацыянальнага змаганьня. У праграме мерапрыемстваў выступы ўдзельнікаў фронтаўскага руху і канцэрт з удзелам беларускіх талентаў.

Сьвяточныя мерапрыемствы адбудуцца 25 жніўня, пачатак а 16.00 па адрасе: Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр, пр. Газэты Праўда, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.

Запрашаем усіх да ўдзелу ў сьвяточных мерапрыемствах.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Читать полностью
Надыходзяць чарговыя псэўдавыбары ў псэўдапарлямант рэжыму. Улада занепакоілася, бо разумее, што, як і раней, на псэўдавыбары ніхто ў Беларусі ня пойдзе (бальшыня людзей ня пойдзе). Як і раней, у прапаганду выбараў уключаныя правакатары і лукашысцкая псэўдаапазыцыя. Праўда, цяпер іхны голас і галас накшталт камарынага піску нікога не цікавіць. Але для рэжыму тое аргумэнт перад міжнароднай супольнасьцю. Маўляў, глядзіце, у нас дэмакратычныя выбары. Аргумэнт слабы, бо цана яму вядомая.

Тым часам рэжым выступіў. Агучана меркаваньне, што, маўляў, добра было б зьмяніць выбарчы закон і перайсьці да выбараў па партыйных сьпісах. Гэта, маўляў, падвысіць ролю партыяў у палітыцы, удзел іх у “парляманце” і т.п. дэмагогія ўлады, якая панішчыла партыі, спыніла партыйнае разьіцьцё і загнала яго ў выміраньне. Адразу ж загаварыла агентура падтрымкі.

Тым часам гэта тандэтны трук, каб паказаць, што нібыта адбываюцца дэмакратычныя зьмены ў заканадаўстве, і выбары стануць дэмакратычнымі. Фокус разьлічаны на ідыётаў. Застаецца ўся адміністрацыйна-фальсіфікацыйная машына галасаваньня, антыдэмакратычны інстытут папярэдняга галасаваньня з загонам, настаўніцка-халуйскі корпус абслугі і нават эфэсбоўка Ярмошына на пасадзе. Ня кажам ужо пра тое, што нібыта выбірацца будзе не парлямант, ні Вярхоўны Савет, а “палатка” – псэўдаструктура без парляманцкіх заканадаўчых паўнамоцтваў, якая можа быць ліквідавана па капрызу ўзурпатара прэзыдэнцкай улады.

Чытаць далей 👈
Разважаньні ў цяжкім часе
Сёньня я хачу абазначыць некалькі важных пытаньняў, па якіх нам трэба ўдакладніць і паўтарыць пазыцыі. Свае меркаваньні я выкладу тэзісна, каб потым іх можна было далей распрацоўваць, калі ў гэтым узьнікне патрэба і неабходнасьць. Надыходзяць чарговыя псэўдавыбары ў псэўдапарлямант рэжыму. Улада занепакоілася, бо разумее, што, як і раней, на псэўдавыбары ніхто ў Беларусі ня пойдзе (бальшыня людзей ня пойдзе). Як і раней, у прапаганду выбараў уключаныя правакатары і лукашысцкая псэўдаапазыцыя. Праўда, цяпер…
Читать полностью
Першая спроба маскоўцам не ўдалася. Але план застаўся. Цяпер мы бачым, што антыканстытуцыйнае прысьпешваньне псэўдавыбараў у Беларусі патрэбна Маскве. Намеры празрыстыя – захапіць “палатку” і наладзіць дэмарш (улічваючы, што Цэнтральнай выбарчай камісіяй кіруе ФСБ).

Што тут могуць беларусы? Могуць шмат што. Практычна, — усё. Але для гэтага трэба стаць беларусамі, людзьмі, годнымі сваёй нацыі.

Цмок сядзіць у Крамлі. У Менску – сатрап. Для суду над ім павінен быць як найхутчэй створаны Народны трыбунал. Любое рашэньне Народнага трыбунала, пагрунтаванае на Канстытуцыі і законах, будзе ў гэтых абставінах легітымным і падлягае выкананьню. Рашэньні трыбунала паспрыяюць правядзеньню законных выбараў і прыпыняць крамлёўскія авантуры “Вцюрыных-Бабічаў”. Але пра шмат што мы тут ня кажам, разумеючы нязначнасьць слоў там, дзе патрабуецца справа.

12 траўня 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК
Читать полностью
Тут ёсьць некалькі варыянтаў падзей. Першы. Грамадзтва будзе даведзена да поўнай дэградацыі, краіна ліквідавана, тэрыторыя аддадзена ў расейскае рабства. Другі варыянт – рэвалюцыя, паўстаньне, сілавое зьвяржэньне рэжыму.
Але гэтага варыянту можа ня быць. Ніхто не захоча паўставаць. Масавая згода на рабства. Такіх прыкладаў дастаткова (Куба, Паўночная Карэя і інш.). І тады застаецца трэці варыянт, пра які некалі выказваўся адзін салдат-дэсідэнт Вэрмахта за часы нямецкай акупацыі: “Калі б у сваім часе забілі Сталіна і Гітлера, то і вайны не было б”. І гэта, дарэчы, ёсьць лапідарная бандыцкая праўда.

Вось гэты лапідарны варыянт і хацелі скарыстаць Бабіч, Вцюрын і іншая масква ў сваіх інтарэсах. Антынародная дыктатура сама вызначае характар зьмены сваёй улады.

Нажаль, ён не прыдатны для беларусаў, бо мала што зьменіць па сутнасьці. Корань зла, вока спрута крыецца ў крамлёўскага гнома. І не выпадкова, што якраз гном хацеў скарыстацца крымінальным варыянтам, каб павялічыць свае акупацыйныя магчымасьці (якія і так бязьмежныя). Змаганьне зь метастазамі ня вылечыць анкалагічнай хваробы ў Менску, калі пухліна стварылася ў Маскве.

Я не выпадкова пачаў гэтую гаворку, бо зьявіўся рэальны прэцэдэнт, і ў грамадзтве даўно ўжо ня толькі правакатары, але нават цалкам рэспэктабэльныя людзі пачынаюць у голас казаць, што краіна гіне, можа страціць незалежнасьць, што поўны тупік і адзіны выхад – забіць драня, бо іншых выхадаў не існуе.

Дарэчы, усё правільна. У гэтым характэрнасьць дыктатарскай улады. Зьмясьціць Гітлера не было іншай магчымасьці, акрамя яго фізычнага зьнішчэньня. І немцы паспрабавалі зьмяніць гісторыю такім чынам. Але гісторыя, відаць, мусіла дайсьці да свайго выніку, не спыняючыся на паўстанках.

Асаблівасьць палітычных дачыненьняў у Беларусі выклікае непакой, бо няма адзінага рацыянальнага разуменьня прычыны і выніку становішча. Антыпатыя і непрыняцьце ўзурпатара вырастае да масавага маштабу, але шмат хто (нават не распрапагандаваная большасьць) не разумее, што корань зла ў Крамлі, у яго імпэрскай агрэсіўнай палітыцы, у крамлёўскіх гномах, якія маніпулююць залежным ад іх калгасным сатрапам і праз яго вядуць сваю антыбеларускую палітыку. Зьмена сатрапаў ня зьменіць антыбеларускай палітыкі, калі ня будзе агульнанацыянальнага супраціву Маскве.

Тлумачу рэальнае становішча. Беларусы, якія думаюць уратаваць краіну і зьнішчыць цмока, на самой справе зробяць гэтым паслугу Вцюрыну-Бабічу, пазбавяць іх ад неабходнасьці выканаць тое самае. У краіне пры дапамозе “іхняга сукінага сына” створана акупацыйная сістэма ўлады. Увесь Савет бясьпекі краіны (акрамя адной прадажнай асобы) складзены з расейцаў, выхадцаў з Расеі і рускай агентуры. Міністэрства ўнутраных спраў (і ўсе ўнутраныя сілавыя структуры) знаходзяцца пад начальствам расейца кагэбіста-эфэсбіста з Луганшчыны, які навіду ўсіх ходзіць у форме злачыннага савецкага НКВД. Кіраўніцтва войска, генэралітэт складаецца з выпускнікоў расейскай вайсковай акадэміі і агентуры; ключавыя міністэрствы (адукацыі, культуры, інфармацыі і інш.) займаюць расесйкія агенты, камуністы, не грамадзяне Беларусі. Камітэтам Дзяржбясьпекі Беларусі кіруе расеяц і расейскі агент, не кажучы ўжо пра тое, што КГБ і рускае ФСБ цяпер, фактычна, адно ведамства, якое наладзіла ў Беларусі цэнтралізаваную сістэму відэаназіраньня за грамадзянамі краіны (500 тысячаў відэакамэр). Уся ахова сатрапа (дзьве тысячы ахоўнікаў) таксама складаецца з расейцаў тыпу Вцюрына. Беларусаў там няма. І ўсё гэта стваралася на вачах народа, паплёўваючы беларусам у твар, з дапамогай “іхняга сукінага сына”, які хоча быць вечным начальнікам над гэтым балотам. І быў бы, калі не ўзьніклі праблемы ўлады ў крамлёўскага гнома, дзе трэба сьпяшацца.

Маскоўскі план быў просты. Зьмяняюць наравістага «сукінага сына» на іншага сукінага сына – і ўсё. Больш нічога ня трэба рабіць, толькі прымаць рашэньні. Акупацыя, лічыце, адбылася, бо акупацыйная сістэма ўжо існуе. Ніхто нават не заўважыць, што краіны няма.
Читать полностью
Згодна рэкамендацыяў і рашэньняў красавіцкага Сойму мы падрыхтавалі два зьмястоўныя дакуманты: “Мэмарандум да ўрадаў заходніх краін і грамадзтва” і падпісны ліст аб прызнаньні пэрсонай “нон-грата” рускага спэцамбасадара Бабіча. Пачалося зьбіраньне подпісаў, але тут здарыўся рэдкі выпадак – падзеі апярэдзілі нашу ініцыятыву. Маскоўцы адклікалі Бабіча. Маўляў, ён сваю справу зрабіў, мы яму дзякуем і адклікаем.

Бабіч, сапраўды, нарабіў шмат, пашыхтаваў усю расейскую рэзыдэнтуру, накіраваў яе на стварэньне паралельных структураў улады на мясцовым узроўні на выпадак прыходу ў Беларусь маскоўскіх “зялёных чалавечкаў” (акупантаў). Але самае галоўнае, што зрабіў шпіён Бабіч – гэта пачаў рыхтаваць расейскую агентурную змову па адхіленьні Лукашэнкі ад улады. Усё яно рабілася амаль адкрыта, бо вакол свае маскоўскія кадры, расстаўленыя іхным жа “сукіным сынам”. Такі лубянскі кадр у Маскве, як журналіст Дарэнка, адкрыта вяшчаў, што, маўляў, чакайце, наш Бабіч там паламае «яму» клыкі. Італьянская камэдыя: “шпіён жыве на паверх вышэй”.

У гэты ж час Масква арганізоўвае сваю дробную агентуру, каб страшыць і нэрваваць кліента. Выскачыў раптам спадар Лябедзька і пачаў прад’яўляць ультыматумы правіцелю, — маўляў, альбо адкажы на пытаньні, чаму давёў Беларусь да ручкі, альбо зыходзь. Маўляў, даю 24 гадзіны на прыняцьце рашэньня. Выступаць у ролі паяца яму не ўпершыню, таму паўтарыў свой “ультыматум” яшчэ два разы.

І вось у гэты час нешта пайшло ня так. Пра ўсё даведаўся Правіцель, паехаў да Пуціна і закаціў гістэрыку. У выніку Бабіча адклікалі, а былога начальніка аховы эфэсбіста, маскоўца Вцюрына (ён жа па сумяшчальніцтву выхавацель байструка правіцеля), арыштавалі, нібыта, “за хабар”.

Тым часам іншы кадр у Маскве, той жа вось Дарэнка заявіў, што рыхтуе перадачу ў эфір, дзе раскажа, што насамрэч адбылося ў Менску, наконт змовы. Праз дзень Дарэнка памірае ад разрыву сэрца, едучы на матацыкле. Ягоная дачка тут жа піша ў пракуратуру, каб рассьледвалі, ад чаго ў сапраўднасьці памёр Дарэнка, бо ў яе ёсьць падставы меркаваць, што яго зьвялі. (Праўда, гэта марны занятак ў такіх абставінах у гэбоўскай Расеі. Напішуць, што ўсё ў норме.)

Такія вось козьні рэжымнага двара. Выпадак з Дарэнкам, аднак, паказвае, што ў гэтай злачыннай дзейнасьці замешана некалькі расейскіх груп (якія дрэнна каардынуюцца).

Важна не забывацца, што тут не суперніцтва палітычных сьветапоглядаў і палітычных фармаваньняў, дзе ўлічваюцца законы, субардынацыя, папулярнасьць, электарат, «эстэблішмэнт» і т.п. Тут крымінальныя разборкі злачынцаў, зладзеяў, якія апанавалі краіны, смокчуць іх, як упыры, і пагражаюць апанаваць увесь сьвет, прытым ужо без ідэалёгіі (бо камунізм ляснуў), а так сабе – па паняцьцях.

Я пішу пра ўсё гэта зь іроніяй, успамінаючы свае ранейшыя словы, што калі маскалі палезуць у Беларусь, як на Украіну, то знойдуць тут сваю магілу.

Сітуацыя ў Беларусі даўно склалася як крытычная. Разбураныя і вынішчаюцца асновы існаваньня нацыі, эканоміка, адукацыя, сацыяльныя магчымасьці, грамадзянская супольнасьць, разбурана вёска, адбываецца дэмаграфічная катастрофа, прыніжэньне асобы, уведзены кантроль за кожным чалавекам, які павялічваецца. Пры гэтым створаны такія дачыненьні, што народ адхілены ад фармаваньня ўлады і назіраньня за ёй (замест выбараў прафанацыя, адміністрацыйны кантроль рэжыму). Ліквідаваныя ўсе магчымасьці канстытуцыйнай зьмены ўлады. Поўны тупік. Антыбеларуская ўлада праводзіць антынародную акупацыйную палітыку, і грамадзтва нічога ня можа зрабіць, толькі назіраць, як нішчацца правы людзей і прадаецца сувэрэнітэт краіны. Нацыя становіцца пасіўным сьведкам нацыянальнага забойства, закладнікам здрады.
Читать полностью
Лукашэнка б мяне не павіншаваў, у яго няма пачуцця гумару!

https://belsat.eu/news/zyanon-paznyak-pra-dzen-narodzinau-lukashenka-b-myane-ne-pavinshavau-u-yago-nyama-pachutstsya-gumaru/
Лукашэнка будзе рабіць, што яны скажуць

https://www.racyja.com/palityka/zyanon-paznyak-lukashenka-budze-rabits/
Віншую Беларусаў-каталікоў зь Вялікаднем, зь вялікім сьвятам Зьмёртвыхустаньня Хрыстовага!
Гэта сьветлае сьвята ўсіх хрысьціян, якое сьведчыць пра Боскую прыроду Хрыста і магчымасьці дасканалага чалавека, якому празь веру яго і добрыя ўчынкі абяцаная вечнасьць побач з Хрыстом.
Мы бачым, што, як напісана, сьвет перапоўніўся злом, забіваюць хрысьціян, спальваюць хрысьціянскія храмы, нашчадкі бандытаў выдзіраюць крыжы на магільніку генацыду ў Курапатах, а галоўны бес прамаскоўскай хунты голасна нізкімі словамі абгаджвае памяць расстраляных за часы сталінізму людзей. Ён будзе пакараны Госпадам. Але мы – абараняйма нашыя ідэалы, хрысьціянскую веру, крыжы ў Курапатах, ходзім туды, дбаем пра справядлівасьць і будучыню, не дазваляйма рэжымным бесам зьдзеквацца над магіламі расстраляных. Абараняйма сьвяты Крыж, які стаў для людзей Беларусі сімвалам памяці і Адраджэньня. Слава Ісусу Хрысту!

21-22 красавіка 2019 г. Зянон Пазьняк
Читать полностью
Спачатку варвары, пры падтрымцы левых камэдыянтаў ва ўладзе, вынішчаць хрысьціянскую культуру, а потым ужо возьмуцца за самых камэдыянтаў. Унутраную вайну выйграюць варвары, бо эўрапейскія мужчыны, апрацаваныя зь дзяцінства збочанай і бязвольнай лібэральна-сацыялістычнай прапагандай, ўжо ня здольныя да барацьбы.

Гістарычнае злачынства левай нечысьці перад цывілізацыяй — велізарнае (не кажу ўжо пра нямецкі нацыянал-сацыялізм і рускі камуна-бальшавізм). Гэта левыя дэмагогі ва ўладзе, як некалі іхны папярэднік люмпэн у Рыме, адчынілі брамы варварам — ворагам эўрапейскай цывілізацыі і цяпер дураць людзям галаву сваімі псэўдатэорыямі пра мультыкультуралізм, “правы чалавека”, гомасэксуалізм і ўсялякую ерась.

Глядзець, як вандалы ламаюць крыжы ў Курапатах, як гарыць хрысьціянскі храм у бязбожным Парыжы нам, беларусам, у якіх рускія акупанты і бальшавіцкія дзікуны спалілі, узарвалі тысячы старажытных храмаў, забілі мільёны людзей, — нам на тое глядзець балесна і цяжка.

Але было адно відовішча, адзін факт, які мяне зьдзівіў і падтрымаў надзею на адраджэньне сьвятла. Гэта дзясяткі вернікаў на каленях у малітве перад палаючым Нотр Дам. Адкуль яны? Яны яшчэ ёсьць? Яны яшчэ жывыя? Сьпяваюць псальмы. Іх мала. Як гэта нам знаёма. Толькі кроў — не вада. І над расстрэльнымі ямамі мы пераможам.

Згарэў знакавы храм Францыі. Бяда аб’яднала французаў. Можа, адродзіцца хрысьціянская Францыя? Але — не адродзіцца. Тады — па чарзе. Наступным можа стаць Луўр.

17 красавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК
Читать полностью
Гісторыя рухаецца хутчэй, чым робяцца прагнозы. У лібэральнай краіне Францыі згарэла частка сабора Парыжскай Маці Божай — знакамітай сакральнай пабудовы гатычнага сярэднявечча. З гледзішча архітэктурнага вобразу ёсьць нямала велізарных касьцёлаў у Эўропе нашмат прыгажэйшых за Нотр-Дам, але гістарычная ўнікальнасьць гэтай пабудовы, асабліва ў дэталях аздобы, будаўнічых тэхналёгій і напоўненасьці сакральнымі рэліквіямі атуляе яго пабожнай містыкай і ўзьвелічэньнем.

Найбольш папулярнасьці сабору надаў ня менш папулярны ў свой час раман Віктора Юго “Сабор Парыжскай Маці Божай”. Найперш дзякуючы гэтаму рамантычнаму твору, натоўпы турыстаў штодня цягнуцца да легенды французкай хрысьціянскай архітэктуры. Менавіта так гэты сабор і ўспрымаецца — як зьява культуры і архітэктуры.

Тым часам раней ён быў сымвалам хрысьціянства ўсёй Францыі, самым сакральным збудаваньнем. У гэтым саборы, у яго рэліквіях і напоўненасьці, адлюстраваная гісторыя Францыі. Гэта галоўны будынак Парыжа, сымвал горада і французкай гісторыі.

15 красавіка загарэлася абстаўленая мэталічнымі арміраванымі рыштаваньнямі сігнатурная вежа-шпіль. Усё загарэлася вельмі хутка і гарэла, як склад пораху. Адбылася жахлівая нацыянальная страта, бяда ўсёй Францыі, удар па ўсёй нацыі і ўдар па Эўропе, па ўсім Хрысьціянстве.

Пытаньне ў тым, якія высновы зробіць з гэтага Францыя, і ці зробіць наогул. Ці зразумее заканамернасьць як сымволіку зьявы — ці наадварот — успрыме ўсё як трагічную выпадковасьць?

Па маіх меркаваньнях, якія, зразумела, я не выказваў, гэты сабор павінен быў ужо згарэць гадоў 15 таму, адразу пасьля разбурэньня Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру ў Нью-Ёрку 11 верасьня 2001 года. Але гэта здарылася значна пазьней, праз некалькі гадоў пасьля піку новага нашэсьця варвараў на Эўропу і пераносу актыўнасьці гэтага нашэсьця ў ЗША, пасьля таго, як былі зроблены рыштаваньні і адкрыўся доступ да канструкцыі сабору.

І цяпер — аб прозе сьвецкага жыцьця і аб нікчэмнай палітыцы.

У Францыі 65 мільёнаў насельніцтва. Зь іх палова называе сябе католікамі. З гэтай паловы толькі адна цэлая і восем дзясятых адсоткаў (1,8 %) два разы на год (Вялікдзень і Раство) наведваюць касьцёл і бяруць у касьцёле шлюб. Як правіла, яны маюць вельмі туманныя ўяўленьні пра каталіцтва, Бога і Хрысьціянства.

З гэтых 1,8 адсоткаў толькі нязначная доля людзей (парадку 60-80 тысячаў) зьяўляюцца практыкуючымі вернікамі, якія наведваюць імшу кожную нядзелю ў сьвяты і буднія дні.

У Францыі засталося больш 40 тысячаў касьцёлаў. Амаль усе яны стаяць пустыя, бо няма вернікаў. Касьцельныя будынкі альбо зносяць, альбо прыстасоўваюць пад гатэлі, залі, гаражы і т. п. У апошнія гады (і гэта пашыраецца) будынкі касьцёлаў гараць у пажарах. За паўгода перад пажарам Нотр-Дам было спалена 13 касьцёлаў. Гараць таксама іншыя дамы, зьвязаныя з французкай культурай, гандлем і бізнэсам (асабліва ў Парыжы). Усё гэта перамешана з тэрактамі, згвалтаваньнямі і т. п., колькасьць якіх павялічваецца.

Самай вялікай рэлігійнай (практыкуючай кожны дзень) групай у Францыі зьяўляюцца мусульмане — амаль 6 мільёнаў (9%) супраць 60 тысячаў (0,000092%) практыкуючых католікаў.

Вось вынік усяго лявацкага французкага богаборства, пачынаючы ад якабінцаў і 1789 года. Францыя — асноўная бязбожная і, фактычна, антыхрысьціянская краіна ў Эўропе.

Пасьля вайны, і асабліва пасьля ўтварэньня і пашырэньня Эўразьвязу, лаізацыя краіны пашла хуткімі тэмпамі. Дзяржавай стала кіраваць лявацкая праслойка з сацыялістычнай псіхалогіяй. Гэта яны ўпусьцілі ў Эўропу варвараў, зь якімі хрысьціянская Эўропа змагалася ўсю гісторыю. Толькі тады ворагі хрысьціянства былі за межамі краінаў і за сьценамі гарадоў. Цяпер яны ўнутры Эўропы, хутка размнажаюцца, займаюць пустыя касьцёлы, перарабляюць іх на мячэці альбо спальваюць і карыстаюцца прывеліяваным статусам у краіне. Выгнаць іх ужо немагчыма, а для змаганьня французы, немцы, гішпанцы і т. п. ужо ня здатныя. Яны пераходзяць у іслам, і колькасьць такіх павялічваецца.
Читать полностью
«Лукашэнка вельмі хоча, каб Пазьняк прыехаў»

Зянону Пазьняку - 75 гадоў! Трымайце вялікае інтэрвію з адкрывальнікам Курапатаў.

https://www.svaboda.org/a/29898956.html
Мы жывем у цяжкі час, калі для вырашэньня вялікіх задач перад Радзімай ёсьць замала людзей. Бо ня кожны ахвяруецца дзеля Радзімы. Аднак вялікія задачы заўсёды вырашаюцца мяншынёй. Гісторыя стоадсоткава тое пацьвярджае. Перш за ўсё дзеля вырашэньня – мяншыня павінна быць, мусіць стаць у патрэбным месцы і ўдарыць у пэўны час. Таму хай нас не бянтэжыць пасіўнае грамадзтва, але хай клапоціць слабасьць альтэрнатыўнай мяншыні. Адно з другім узаемазьвязана. Мы гэта разумеем і спрыяем разьвіцьцю беларускага Адраджэньня ў асабліва цяжкіх умовах антыбеларускага рэжыму.

Вось гэтыя акупацыйныя ўмовы рэжыму ёсьць тое, што мы вымушаны ўлічваць і што вызначае фармальнасьці нашых паводзінаў. Ворагі Беларусі, агентура і дурні заўсёды робяць выгляд, што рэжымных умоў не існуе і ўдавана разважаюць пра нашу беларускую працу, задаюць нават пытаньні пра планы дзейнасьці. Але тут, як у песьні пяецца: “мы знаем, што трэба рабіць”.

І цяпер аб тэме, на якой я хацеў бы засяродзіць увагу: аб небясьпецы.

Чытаць далей:
http://www.bielarus.net/archives/2019/04/19/5410
Читать полностью
На “Юцюбе” зьмешчана відэа пра падонкаў у Курапатах. (https://www.youtube.com/watch?time_continue=1&v=chwEYvnDK1w ). На трактары пад выглядам трактарыста сядзіць “нагленькі” гэбісьцік у чорных акулярах. Ля руйнавальшчыкаў крыжоў стаіць Ніна Багінская зь Беларускім сьцягам і дыскутуе са спраўцамі, сароміць іх. Да трактара падыходзіць палкоўнік нібыта міліцыі і дае знак гэбісьціку рукой. Трактарыст-гэбіст “понял” і тут жа ўключае гучную вясёленькую музычку ды запальвае цыгарэтку. Журналісты абураюцца кашчунствам. Гэбісьцік — нуль увагі. Багінская праходзіць міма трактара, спыняецца перад камэрай і пачынае даваць у косьці падонкам з музыкай на могілках. Палкоўнік ацэньвае сітуацыю і незаўважна дае знак рукой трактарысту-гэбісту. Музыка спыняецца.
Вось што робіцца цяпар у Курапатах — скокі гэбоўскіх бесаў на касьцях забітых. Іх нават у робы рабочыя апранулі.
Дарэчы добра б ведаць прозьвішча падонка-палкоўніка. Ато схаваецца потым.
Читать полностью
Репост из: Belarus history
Фильм Михаила Ждановского "Дорога на Куропаты", киностудия Беларусьфильм, 1990 г.

Фильм является одним из самых сильных документальных обвинений коммунистического большевистского режима в геноциде против своего собственного и против соседних народов.

https://www.youtube.com/watch?v=GCUi_7ZlUH8