Жаўцее лес...
Жаўцее лес, завяла поле,
Ужо сцюдзёная зямля
Адны віхры маюць раздолля
Паміж пажоўклага галля
Варона толькі крыллем свішча
З бядой у паветры ужо густым
На зааранае іржышча —
Ляціць у захопе маладым
І адусюль, дзе куст лазовы,
Ці пад'яленец, ці нат пень,
Хоць неахвотна тлеюць дровы
Праз цэлы шэры, сумны дзень
А дым-гультай паузе па полі,
Як чуць Жывы — хоць падбяры...
Цямнее неба штораз болей,
Не бачу сонца, ні зары...
Каля агню там дзетак гурба
Абдзёртых, босых і худых,
А у агні пячэцца бульба,
Абед без грошай, без бяды.
12 кастрычніка 1937 г.
Верш аўтарства ветэрана вайны Ганны Новік, з ейнага зборніка вершаў «Жменя асенніх думкак».
#вілейшчына
Жаўцее лес, завяла поле,
Ужо сцюдзёная зямля
Адны віхры маюць раздолля
Паміж пажоўклага галля
Варона толькі крыллем свішча
З бядой у паветры ужо густым
На зааранае іржышча —
Ляціць у захопе маладым
І адусюль, дзе куст лазовы,
Ці пад'яленец, ці нат пень,
Хоць неахвотна тлеюць дровы
Праз цэлы шэры, сумны дзень
А дым-гультай паузе па полі,
Як чуць Жывы — хоць падбяры...
Цямнее неба штораз болей,
Не бачу сонца, ні зары...
Каля агню там дзетак гурба
Абдзёртых, босых і худых,
А у агні пячэцца бульба,
Абед без грошай, без бяды.
12 кастрычніка 1937 г.
Верш аўтарства ветэрана вайны Ганны Новік, з ейнага зборніка вершаў «Жменя асенніх думкак».
#вілейшчына