Репост из: ВЯЧОРКА
Водападзел у цяперашняй электаральнай кампаніі — не па традыцыйных ідэалягічных лініях. Мне здаецца, аўтаратырнаму папулізму Лукашэнкі можа супрацьстаяць толькі папулізм дэмакратычны. І тут кампанія Ціханоўскай працуе дасканала: яна абазначала пазыцыю ў крытычных пытаньнях (дэмакратыя і незалежнасьць), і не чапае ўсё астатняе.
У Беларусі ёсьць толькі дзьве ідэалягічна сфармаваныя групы — нацыянальна-сьведамыя і савецкія. Ні савецкіх, ні сьведамых недастаткова, каб перамагчы, ні Лукашэнку, ні Ціханоўскай. Гэтыя групы несувымерна малыя ў параўнаньні з большасьцю, якая ня мае поглядаў, можа быць адначасова і праэўрапейскай і прарасейскай, пра-бчб і пра-чз. Падтрымка гэтай большасьці — крытычная важная.
Як толькі кампанія Ціханоўскай будзе ідэалягічна афарбаваная, у любы бок, яна згубіць сваю магію. Ціханоўская моцная тым, што яна адкрыта кажа: я не палітык, я прыйшла каб памяняць Лукашэнку. Гэтым самым, яна перастае быць канкурэнтам для традыцыйных палітычных сілаў (апазыцыйных палітычных партыяў) і новых (каманда Бабарыкі).
Відавочна, што вырашальнае значэньне будзе мець не само галасаваньне, а выхад людзей на вуліцы пасьля. А без аб’яднаньня ўсіх пратэстных сілаў, вуліца будзе беспасьпяховай.