Репост из: SYMBAL.BY
Вы ведаеце, што мы заўжды падтрымліваем музыкаў, якія хочуць прадстаўляць Беларусь на Еўрабачанні з песняй па-беларуску. У гэтым годзе вырашылі падтрымаць Марыю Ермакову.
У гэтай гісторыі мы не маем абсалютна ніякіх выгодаў, таму расказваем як Марыю засудзілі толькі каб вы ведалі герояў і для справядлівасці.
З дакладных крыніц мы ведаем, што два сябры журы ў фінале беларускага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне — 2019» Максім Алейнікаў і Яўген Перлін мэтанакіравана (хутчэй за ўсё) паставілі па 1 балу Марыі Ермаковай, якая выканала беларускамоўную песню «VIATRY» і атрымала максімум 12 балаў ў галасаванні гледачоў.
І ў выніку не перамагла, а з-за заніжэння адзнакаў двума сябрамі журы заняла 2 месца.
Бацькі Марыі будуць звяртацца ў Белтэлерадыёкампанію, каб яны адкрылі ўсе пратаколы журы, бо гэта, аказваецца, сакрэтная інфармацыя.
Чаму Алейнікаў і Перлін паставілі Марыі мінімальныя балы — гэта не аб'ектыўная адзнака, а ўласныя разборкі і помста.
Такім чынам Алейнікаў адпомсціў Майклу Соулу, які з'яўляецца аўтарам музыкі да песні «VIATRY», у межах нейкіх уласных разборак, бо раней Міхаіл быў удзельнікам праекта Алейнікава, з якім яны таксама ўдзельнічалі ў адборы на «Еўрабачанне», а потым Майкл пайшоў у самастойную творчасць без прадзюсера.
Больш таго недзе за тыдзень да фіналу адбора Алейнікаў сустракаўся з дырэктарам вакальнай студыі, у якой займаецца дзяўчына-пераможца «Пепельный», з размовай наконт адбору «Дзіцячага Еўрабачання — 2019».
Перлін жа проста не любіць, прычыны нам не вядомыя, Сяргея Андрыянава, найлепшага спецыяліста ў «Еўрабачанні» ў Беларусі. Сяргей з'яўляецца куратарам і піяр-мэнэджарам Марыі Ермаковай і рыхтаваў яе да конкурсу. У мінулым годзе Перлін паставіў 2 балы яго канкурсанту Даніэлю Ястрэмскаму, але тады Даніэль перамог адбор.
Замест таго каб аб'ектыўна судзіць, два з шасці сябраў журы конкурса займаліся асабістымі разборкамі, а ў выніку ахвярай стала таленавітая дзяўчынка.