Репост из: ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Сітуацыя з даўгамі Туркменістана па актах Белгархімпрама застаецца складанай.
Гэтая азіяцкая краіна не аплаціла беларусам $190 млн за пабудаваны Гарлыцкі калійны камбінат. Пры гэтым канцэрн "Турменхімія" прызнае далёка не ўсе выстаўленыя акты работ беларусаў і не дае вывезці з Гарлыка тэхніку на некакалькі мільёнаў долараў.
Неаплата туркменаў прывяла да фактычнага банкруцтва Белгархімпрама. Кампанія выжывае толькі на фінансавых ін'екцыях галоўнага акцыянера - Беларуськалія. Ад Беларусі праект у Гарлыку курыраваў Міхаіл Мясніковіч.
Таксама туркмены паставілі падножку брэсцкаму будтрэсту №8. Калісьці магутны трэст быў дабіты "будоўлямі стагоддзя" ў Гарлыку і Астраўцы і ператварыўся ў хранічнага даўжніка Фонда сацабароны.