Репост из: ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Улады шмат кажуць пра высокі інтарэс кітайскага бізнэсу да Беларусі. Чыноўнікі казыраюць статыстыкай аб праектах з інвестыцыямі на сотні мільёнаў. Але рэальныя інвестыцыі (на чыстай аснове) КНР у Беларусь вось такія (гл. дыяграму), бо амаль усе грошы праходзяць як звязаныя крэдыты, якія кітайскія банкі выдаюць кітайскім кампаніям на кітайскія тавары і паслугі. Крэдытныя грошы нават не выходзяць з кітайскай фінансавай сістэмы.