Репост из: HARBACEVIČ
Абяцалі расказаць пра справу Уцюрына, расказваем:
Яго арышт непасрэдна звязаны з арыштам Сяргея Сівадзедава з "Белтэлекама", але выйшла гэта даволі выпадкова: спецслужбы вялі Сівадзедава і кампанію, бо на іх ужо было даволі шмат матэрыялу, хацелі ўзяць на гарачым.
Уявіце, што ў гэты момант (расказваем у агульных рысах), калі Сівадзедаў пад калпаком, да яго звяртаецца Уцюрын з просьбай прыкладна такой: "Паглядзі чалавечка, хоча паставіць абсталяванне вам".
Так ён трапляе ў распрацоўку па гэтай лініі.
А "чалавечак" той — гэта стары сябра Уцюрына, з якім ён знаёмы больш за 20 год.
Словам, органы пачынаюць яго слухаць. Але, вядома, калі сябры нешта і абмяркоўваюць пра грошы, то не па тэлефоне.
Таму, пагаворваюць, у распрацоўку ўключылі работнікаў гэтага "чалавечка", якія былі ў Беларусі. І адзін з іх — ці то інжынер, ці то бухгалтар, нібыта па мабіле ляпнуў прыкладна такое: "... трэба падрыхтавацца, заўтра прыязджае босс, з ім $150 тысяч".
Зажопілі сяброў у Рабінзоне, а тыя не чакалі, бо не думалі, што недзе спаліліся.
Ці ёсць у справе палітыка? Сказаць цяжка, мы такога не чулі, хаця ёсць жалезны факт: сярод аднагрупнікаў Уцюрына ўжо больш за 10 генералаў — ад ФСБ да Нацгвардыі, з некім з іх ён кантакты падтрымліваў.
Напэўна, гэта некага нэрвавала (пачынаючы яшчэ з Зайцава). Але такая сітуацыя ў нас на кожным кроку, бо ў органах вельмі шмат выпускнікоў расійскіх сілавых універаў.
Можна таксама ўспомніць пра былога віцэ-прэм'ера Жарка, якога не пасадзілі, а проста выкінулі з улады.
Пра Уцюрына таксама кажуць, што такія "паслугі" ён аказваў не раз і не два, але канкрэтна не прасіў, проста звяртаўся ў фармулёўках "паглядзі чалавечка", а ад асобы такога рангу гэта ўспрымалася чыноўнікамі ніжэй як загад да дзеяння.
На перадачы грошай раней яго ўзяць не маглі, а тут падвярнуўся Сівадзедаў.
Чаму Уцюрын пачаў браць? Тут асабісты фактар, звязаны з сям'ёй, яго мы выдаваць не будзем, хай гэта застанецца іх асабістым.
https://dh.img.tyt.by/n/persony/03/10/14_andrey_vtyurin.jpg