Репост из: HARBACEVIČ
Таксама адзін з удзельнікаў #чатХБ напісаў наступнае:
"Я за то, чтобы был комфортный транспорт когда он нужен (много поездок и т.п.), я за то, чтобы покупать максимально дешевые, но при этом надёжные и бюджетные в эксплуатации авто в 90% случаев. Я против, когда без конкретной причины из бюджета выделяются деньги на премиальное авто (без обоснований)".
Аўтар думкі даволі публічны чалавек і, напэўна, можа трансляваць такую пазіцыю шырокаму колу людзей. Што з ёй не так? Тлумачым: такая сістэма ўжо і так збольшага рэалізавана.
Ёсць такая рэч, як кадравы рэестр кіраўніка краіны, у ёй 12 найвышэйшых пасад, за кожнай з іх замацавана машына з кіроўцам, плюс за намеснікамі. Плюс іншыя ведамствы, але не ўсе: напрыклад, у Мінкульце і Мінінфармацыі машына будзе толькі за міністрам.
Цяпер службовымі аўто кіруе Упраўсправамі, гараж у іх на Розы Люксембург, а недалёка ад гатэлю Пекін ёсць база з машынамі прэзідэнта, картэжамі, параднымі лімузінамі і гэтак далей.
Дык вось, яны даюць машыны з кіроўцамі ў арэнду або на сталай аснове.
Грамадзянскія міністэрствы свайго аўтапарку пазбавіліся даўно з-за складанасці арганізацыйных пытанняў (рамонт і гд.) і, канечне, таму што карысталіся не па прызначэнні.
У сілавікоў спецыфіка троху іншая, яны пэўныя прывілеі захавалі, але для іх машыны не толькі каб даехаць з пункту А ў пункт Б, а кожны раз узгадняць з Упраўсправамі выдачу машыны для ўмоўнага вонкавага назірання — гэта відавочны гемарой і бязглуздзіца.
Самыя хадавыя мадэлі на Розы Люксембург гэта Таёта Карола, потым ідуць Аўдзі, Вольвы, быў адзін мікрааўтобус.
Вясёлы сюжэт у наступным: у гэты аўтапарку стаяць не толькі машыны, якія перайшлі ад іншых ведамстваў, але і, напрыклад, машыны, якія былі ва ўласнасці пасольстваў, і іх перагналі ў Мінск. Механікі могуць расказаць гісторый, што калі машына з Ізраіля — яе будуць доўга вычышчаць ад пяску, калі з Масквы — прыедзе проста пабітай. На Розы Люксембург іх рамантуюць і прыводзяць да ладу. Разбазарвання сродкаў тут няма, новыя машыны збольшага закупляюцца толькі для 12 вышэйшых пасад, бо ёсць паняцце "прадстаўнічага аўто".
Так і з машынай Нацбанка: на ёй будуць вазіць не толькі Калаўра, але і дэлегатаў ад міжнародных інстытутаў (хаця, $150К відавочны перабор).
Была векапомная аварыя машыны з такога парку, якая была куплена ў Амерыцы ў паліцыі, таму мела ўзмоцненыя барты (у ЗША ніхто не хацеў браць, а мы купілі, бо нядорага), дык вось, тут яна сутыкнулася са звычайнай машынай і тая разляцелася ўшчэнт, але ніхто не пацярпеў.
З кіроўцамі таксама цікавая гісторыя: усе яны праходзяць курс экстрэмальнага кіравання, бо бываюць раптоўныя выклікі: "Праз 1,5 гадзіны ў Мінск-2, дзьве машыны". І яны едуць, перавышаючы хуткасць (экстрэмальнае кіраванне). Сканы радараў прыходзяць ва Упраўленне справамі прэзідэнта і на гэтым усё :)