Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Хроніка пераследу ў Беларусі 25 верасня: Працягваюцца затрыманні, у тым ліку і па крымінальных справах.
▪️Днём быў затрыманы студэнт 4-га курса БДУІР, сябра стачкама Дзмітрый Мазура. Яго затрымалі невядомыя ў цывільным пасля студэнцкай акцыі пратэста. Па папярэдняй інфармацыі, яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска.
▪️У Салігорску быў затрыманы Аляксандр Краўчук. Яго затрымалі каля дома, калі выносіў смецце. Трое прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, спыталі яго прозвішча, затрымалі і звезлі ў невядомым накірунку. Сваякі кажуць, што ў мясцовым РУУСе яго няма. Цяпер яго месцазнаходжанне невядомае.
▪️Увечары ў Мінску на выхадзе з кавярні затрымалі Вольгу Буцько. Затрымлівалі людзі ў цывільным, пасадзілі ў срэбны Volkswagen Polo. Падставы затрымання невядомыя.
▪️Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель. Сілавікі "штурмавалі" яго кватэру ў Мінску. Па інфармацыі "Еўрарадыё", у кватэры, дзе жывуць актывісты "Еўрапейскай Беларусі", прайшлі "маскі-шоў" і ператрус. Затрыманыя тры ці чатыры чалавекі, верагодна, сярод якіх і Яўген Афнагель. Падрабязнасці высвятляюцца.
▪️Сёння тала вядома аб узбуджэнні яшчэ двух крымінальных спраў па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). У рамках гэтых справаў затрыманыя 18-гадовы актывіст з Заслаўя Іван Красоўскі і магілёвец Аляксей Пахомаў👉https://cutt.ly/0fNhnVt