Репост из: Новы Час
Дзіцячы футбол: чаму рэкордных ураджаяў чакаць не варта?
Сяргей Кайко
«Дрэнна мы выхоўваем нашу моладзь… Вельмі дрэнна…» — казаў наменклатурны таварыш Саахаў у бессмяротнай савецкай камедыі. Памятаеце: ён меў на ўвазе свавольную студэнтку-камсамолку-прыгажуню, якая адмовілася выходзіць замуж за яго, старога карча. Але тыя крылатыя словы можна з лёгкасцю прытарочыць і да шматпакутнага беларускага спорту.
Тут моладзь таксама пайшла абы-што, асабліва ў футболе, дзе пра гадаванне рэзерву апошнім часам крычаць ці не гучней за ўсё. Аднак дэкларацыі так і застаюцца дэкларацыямі, і наўрад ці яны напоўняцца практычным сэнсам у бліжэйшай будучыні. І вось чаму.
Раўненне на таджыкаў
За ўсімі гучнымі грамадска-палітычнымі падзеямі ў краіне — як у той песні, сярод бруду і жудасцей начэй, — фактычна па-за ўвагай заўзятараў застаўся адзін зімовы футбольны кейс. Гаворка пра традыцыйны міжнародны турнір «Кубак развіцця», які штогод праводзіцца ў Мінску і ў якім бяруць удзел зборныя U-17 (гульцы, не старэйшыя за 17 гадоў).
Раней гэтыя спаборніцтвы часцяком праходзілі з вялікім размахам: з прамымі тэлетрансляцыямі са сталічнага манежа, з поўнымі трыбунамі, з прадстаўнічым спісам удзельнікаў, сярод якіх сустракаліся каманды Украіны, Расіі, Бельгіі, Сербіі і нават Японіі... Размах турніру надала былая адміністрацыя Беларускай федэрацыі футбола (БФФ) на чале з Сяргеем Румасам, які, да таго ж, уключаў і спонсарскі рэсурс свайго «Банка развіцця» дзеля годных узнагарод для пераможцаў.
Пераможцамі на працягу 15 гадоў станавіліся многія — у тым ліку і беларусы, якім дапамагалі родныя заўзятары. Але гэтым разам здарыўся форменны правал.
Мала таго, што цяпер да Мінска — ці праз COVID-19, ці праз палітыку — даехалі ўсяго чатыры зборныя; мала таго, што на ўдзел пагадзіліся па ўсіх мерках сціплыя казахі, малдаване і таджыкі, дык і ў гэтым крылоўскім квартэце гаспадары засталіся на глухіх падпеўках. Зборная Беларусі прайграла ўсе тры гульні, заняла апошняе месца і паказала найгоршы вынік у гісторыі турніру. Агульны лік на мяжы ганьбы — 3:7. Таджыкам, якія сталі пераможцамі, нашы хлопцы саступілі буйна — 1:4.
Падсумоўваючы ўражанні і сумуючы ад іх журботнасці, галоўны трэнер беларускіх юнакоў сказаў: «Нам трэба ісці шляхам Таджыкістана».
Ну вось, дажылі. Наш дзіцяча-юнацкі футбол абрынуўся ў такую багну, што светачамі падаюцца ўжо методыкі з перадгор’яў Паміра і перадмесцяў Душанбэ. Раней неяк імкнуліся арыентавацца на больш блізкія і прывабныя маякі — накшталт якой Польшчы ці Швецыі. Цяпер вяслуем у бок Цэнтральнай Азіі — і краіны, нацыянальная футбольная зборная якой боўтаецца ў раёне 120 месца ў сусветным рэйтынгу.
Чытаць далей