Вызваленая журналістка Студзінская расказала пра галадоўку, сукамерніц і катаванне музыкай на Акрэсціна
Раніцай 26 ліпеня пасля 10 дзён арышту выйшла на волю Іна Студзінская. Яна расказала «Белсату», што адчувае сябе нармальна, а турма была «не такой страшнай, як яе малююць». Ёй не выставілі абвінавачвання, пакінулі ў статусе падазраванай. Допыту ў следчага не было. Далі падпісаць толькі абавязальніцтва аб яўцы ў Следчы камітэт. Падпіску аб неразгалошванні яна не падпісвала. Ёй пакуль не вярнулі тэхніку.
Умовы на Акрэсціна для «палітычных» жорсткія: матрацаў і бялізны не давалі, даводзілася спаць на голых шконках, яскравае святло і днём, і ноччу. Турэмную баланду «есці немагчыма».
«Катавалі музыкай: «Саня останется с нами», «Любимую не отдают», гімн, — пералічвае Студзінская. — Але там было проста бальзам на душу: дзве песні Данчыка! Музыка вельмі гучная».
https://novychas.by/hramadstva/vyzvalenaja-zurnalistka-studzinskaja-raskazala-pra