Партыя БНФ патрабуе вызвалення сябра Сойму БНФ Вітольда Ашурка
Партыя БНФ выступіла з заявай у абарону свайго сябра вядомага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Размяшчаем тэкст заявы.
Кіруючы цяпер у Беларусі рэжым спрабуе задушыць народны гнеў рэпрэсіямі, арыштамі і катаваннямі, несправядлівымі судовымі выракамі.
Разам з тысячамі мірных пратэстоўцаў, якія выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў з мірнымі выступамі супраць фальсіфікацыяў і з патрабаваннямі праўды і справядлівасці, быў і наш паплечнік, сябра Сойму Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Вітольд Ашурак.
Улады ўжылі супраць Вітольда Ашурка адміністрацыйны пераслед, склаўшы на яго некалькі хлуслівых пратаколаў аб правапарушэннях па артыкуле 23.34 КаАП. Вітольд Ашурак быў затрыманы, яму прысудзілі спачатку адміністрацыйныя арышты, а потым перакваліфікавалі справу ў крымінальную. За кратамі спадар Вітольд сустрэў 50-гадовы юбілей. Зараз справа Вітольда Ашурка рыхтуецца да разгляду ў судзе.
З вядомых матэрыялаў справы вынікае, што адзіная падстава для прыцягнення Вітольда Ашурка да адказнасці палягае ў тым, што ён узяў удзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фільсіфікацыі выбараў 9 жніўня ў горадзе Ліда, заклікаў далучыцца да яе праз сацыяльныя сеткі, пры дапамозе гукаўзмацняльніка агучваў лозунгі. Яму інкрымінуецца артыкул 342 Крымінальнага кодэкса “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.
Хлусліва намагаючыся выставіць лідэраў мірных пратэстаў пагромшчыкамі і завадатарамі масавых беспарадкаў, улады беспадстаўна далучылі да абвінавачання артыкул 364 Крымінальнага кодэкса “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”, грунтуючыся на супраціве, які быццам бы аказаў абвінавачаны пры затрыманні.
Зыходзячы з прыкметаў, вызначаных у праваабарончым кіраўніцтве па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, палітычным зняволеным з’яўляецца асоба, калі пазбаўленне волі было ўжыта выключна з-за яе палітычных або іншых перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды думкі, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Неабходная абарона ў выглядзе правамернай абароны ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі, у тым ліку, па незаконным загадзе, з’яўляецца мажлівай і дапушчальнай і не выключае асобу з катэгорыі палітычных зняволеных.
Чытаць далей