Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
Шмат літар, але па справе. Вельмі цікавая сітуацыя ўтварылася ў Мінску 22 лістапада. Пратэстоўцы вырашылі сабрацца ў асобныя калоны ў некалькіх пунктах. У кожны з гэтых пунктаў прыбыў АМАП з намерам зладзіць разгоны і хапуны. Але расклад сіл у сённяшнім супрацьстаянні аказаўся прынцыпова іншы, чым было апошнім часам, калі калонам з некалькіх тысяч пратэстоўцаў супрацьстаяў шэраг са ста-двухсот сілавікоў.
Сёння 10-20 сілавікоў апынаюцца сам-насам з калонай на 500-1000 чалавек. Вельмі часта ў такой сітуацыі яны вымушаныя адступіць, разумеючы, як мала іх — і як шмат пратэстоўцаў. Гэта важны псіхалагічны момант.
Пратэстоўцы ж у большасці сітуацый працягваюць паводзіць сябе абсалютна мірна. Яны не адказваюць агрэсіяй на петарды і стрэлы з траўматычнай зброі. А канфлікты паміж імі і сілавікамі здараюцца збольшага толькі тады, калі сілавікі спрабуюць некага затрымаць.
@euroradio