Репост из: КАРБАЛЕВІЧ
Чаму Лукашэнка памыляецца ў прагнозах?
Аляксандр Лукашэнка апошнім часам тройчы памыліўся ў сваіх прагнозах адносна вынікаў выбараў у іншых краінах. Мінулым годам ён упэўнена прадказваў перамогу Пятра Парашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне. Зусім нядаўна Лукашэнка прагназаваў перамогу Дональда Трампа на выбарах у ЗША. 13 лістапада ён выказаў упэўненасьць у перамозе Ігара Дадона ў прэзыдэнцкай кампаніі у Малдове. І ўсе разы пальцам у неба.
У чым прырода памылак Лукашэнкі?
У ягонай галаве не ўкладваецца, як гэта дзейны прэзыдэнт можа прайграць выбары. Паводле ягоных уяўленьняў, улада для таго і існуе, каб утрымліваць яе з дапамогай сілы. Як тое адбываецца ў Беларусі. І каб дзейны прэзыдэнт дабраахвотна прызнаў паразу і саступіў уладу – гэта, паводле ягонага сьветапогляду, зьяўляецца нонсэнсам. Таму і пастаянныя памылкі.