Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⁉️Пераслед прыхільнікаў "Краіны для жыцця". Што нам вядома на вечар 10 траўня.
▪️55 чалавек, сярод якіх падпісанты блогера Сяргея Ціханоўскага, актывісты, журналісты і праваабаронцы, зараз знаходзяцца за кратамі. 17 ужо атрымалі арышты тэрмінаў ад 2 да 15 сутак (уключаючы самога блогера). 38 - у ізалятарах да судоў.
▪️З 6 па 10 траўня па ўсё краіне былі затрыманы ці выклікалісь у міліцыю для складання пратаколаў прыкладна 120 чалавек. Яны ці бралі ўдзел у сустрэчах з блогерам, ці выходзілі ў сваіх гарадах "карміць галубоў", ці асвятлялі гэтыя сустрэчы. А хтосьці проста выкладваў у сацсеткі анонсы сустрэч і акцый.
▪️Чакаецца, што ў панядзелак (11 траўня) суды над затрыманымі пройдуць у 12 гарадах: Лідзе, Магілёве (судах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў), Брэсце (Ленінскага раёна), Оршы, Жлобіне, Віцебску (Чыгуначнага раёна), Глыбокім, Паставах, Мазыры, Полацку, Наваполацку, Кобрыне.
Па магчымасці прыходзьце падтрымаць! Але канешне клапаціцеся пра сваё здароўся.
▪️Ужо стартавалі першыя кампаніі па зборы сродкаў для дапамогі затрыманым:
↘️ Для рэпрэсаваных гарадзенцаў: https://molamola.by/cmp/SwY
↘️ Для асуджаных лідчан: https://molamola.by/cmp/HlM