Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Блогер Андрэй Павук з Акцябрскага “наехаў” на Дэпартамент аховы МУС і перамог!😃
Раней, калі б ні зайшоў Андрэй у мясцовы суд з фота- ці відэакамерай, праз якую вёў стрым, міліцыянты заўсёды патрабавалі спыніць здымкі. І спасылаліся на ўнутраную інструкцыю, якая забараняе весці фота- і відэафіксацыю нават у холе суда.
Але цяпер блогер дамогся перагляду гэтай інструкцыі: Фота- і відэаздымка ў будынку суда не забароненая!
“Я ўсцешаны, што здаровы сэнс урэшце перамог. Праз такія невялікія крокі мы пашыраем уласную свабоду. Бо нават наймудрэйшая інструкцыя не можа супярэчыць Канстытуцыі, паводле якой любы чалавек мае права на збор і распаўсюд інфармацыі, калі гэта не пагражае нацыянальнай бяспецы і грамадскім інтарэсам. І суды, і міліцыя, і выканкамы існуюць на грошы падаткаплатнікаў і павінны працаваць адкрыта і галосна”, — кажа Андрэй Павук.
➡️https://cutt.ly/Ftmk8eU