Выбары як гульня з нулявой сумай
Сяргей Салаўёў
У аўтарытарных палітычных рэжымах, якія імітуюць дэмакратычныя выбары, вынікі галасавання можна прадказаць загадзя. Гэта важная, але не адзіная іх асаблівасць. Выбары, як гульню з нулявой сумай, мабыць, па значнасці можна смела паставіць на другое месца. На практыцы гэта азначае, што пераможца атрымлівае ўсё ці амаль усё. Прыгадаем парламенцкія выбары 2016 года, калі ў склад Палаты прадстаўнікоў былі дапушчаныя дзве апазіцыянеркі — Ганна Канапацкая і Алена Анісім. Колькасць дапушчаных магла быць і большай, але справа не ў колькасці. Выбары ад гэтага не сталі б выбарамі, бо рашэнне наконт пераможцаў прымалі не выбаршчыкі.
Часы мяняюцца, і вось ужо з Палаца Незалежнасці загучалі словы, здольныя ўсяліць надзею: «Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж ці горшы, значыць, няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам будзе сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта трэба будзе (вылучана. — Рэд.), павядуць рэспубліку наперад».
Няўжо ў Палацы Незалежнасці задумаліся пра будучыню Беларусі, а заадно і пра нашу з вамі? ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ