Скандал з Kolobike: дырэктар кажа, што акаўнт у твітэры несапраўдны а пост пра мову — правакацыя
«Адказ будзе па-руску каб больш чытачоў маглі лепш зразумець», — такі допіс у твітэры кампаніі пракату Kolobike.by абурыў учора карыстальінкаў сацыяльных сетак. Дырэктар Вадзім Осіпчык распавёў Свабодзе, што насамрэч здарылася.
Калі коратка, то акаўнт, дзе было напісана пра ігнараванне беларускай мовай, фэйкавы. Так заявіў Свабодзе Вадзім Осіпчык. Па ягоных словах, Kolobike увогуле не прадстаўлены ў твітэры. Ёсць толькі тры афіцыйныя старонкі, пазначаныя на сайце кампаніі па пракаце ровараў.
«Учора адкрыў фэйсбук і не зразумеў, што адбываецца, — кажа Вадзім Осіпчык. — Гэта поўная лухта і чыясьці правакацыя».
Кампанія ўжо напісала зварот у твітэр, каб заблякаваць профіль kolobikeby. Таксама Вадзім Осіпчык будзе звяртацца ў праваахоўныя органы, бо лічыць што кампаніі нанесеная маральная шкода і шкода рэпутацыі. А гандлёвы знак і лагатып кампаніі незаконна выкарыстоўваюцца.
«На афіцыйных старонках такой сітуацыі не было б, вядома, — кажа дырэктар Kolobike. — Чалавек, які вядзе нашыя сеткі, ён сам хутчэй пяць разоў выбачыцца, але не дапусьціць абразы».
Фэйкавыя акаўнты ў Kolobike былі і раней. Вадзім Осіпчык лічыць, іх ствараюць каб зарабіць грошай на папулярным брэндзе. Напрыклад, профіль у інстаграме Kolobike.by з'явіўся раней за афіцыйны, які быў вымушаны назвацца Kolobikeminsk. Уласнікі фэйкавага акаўнта звярталіся ў кампанію і прапаноўвалі прадаць імя за 400 даляраў.
Аднак раней фэйкавыя акаўнты не наносілі сур'ёзнай рэпутацыйнай шкоды, як гэта здарылася ўчора. У фэйсбуку, прынамсі, у кампаніі адразу з'явілася шмат нэгатыўных водгукаў і цяпер рэйтынг старонкі складае 1,4 з 5.
«Мы ж самі адсюль, я цудоўна ведаю мову, чытаю па-беларуску. Сам не размаўляю, але захапляюся, як іншыя прыгожа размаўляюць. Вядома, што такой лухтой (ігнараваннем беларускамоўных — РС) не будзем займацца», — сказаў Вадзім Осіпчык. Ён таксама дадаў, што што калі будзе запыт, то для аплікацыі зробяць і беларускую версію.
Сітуацыю вакол беларускай мовы Вадзім Осіпчык лічыць замовай супраць кампаніі.
«Ніякай дыскрымінацыі мовы не можа быць. Мы будзем дамагацца, каб людзі, якія стаяць за фэйкавымі акаўнтамі, былі прыцягнутыя да адказнасці».