Я не люблю стасункі, а шлюбы лічу перажыткам мынулых часоў. Я доўгі час псаваў сабе мазгі ў стасунках, а некалькі гадоў таму (7) прыйшоў да высновы, што належу да тых людзей, якім стасункі не пасуюць, да людзей, якім утульна быць адным. Але ж гэта складана растлумачыць твайму каханаму чалавеку. Давай будзем разам, але паасобку. Неяк так гэта выглядае. Вось і я не здолеў растлумачыць гэта і вымушаны жыць у звычайных стасунках. Праўда некалькі гадзін таму я быў неверагодна рады таму, што побач нехта ёсьць. Дакладней сьпіць.
Справа ў тым, што пасьля душу ў мяне ў вуху засела ватка з гігіенічнага прутка. Каля гадзіны сам спрабаваў дастаць, але не атрымалася. Відаць гэта немагчыма зрабіць самастойна, бо я нават спрабаваў расплаўленым прутком ватку дастаць. Прыйшлося будзіць на дапамогу К. У выніку апэрацыя заняла каля 30 с. І вось тады я падумаў, што звычайныя стасункі не такая і кепская рэч. Прабачце за гэтую жэстачайшую бытавуху.