niekanał

@niekanal Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

niczoha takoha
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Блоги
Добавлен в индекс
29.11.2017 23:18
реклама
Хочешь научиться SEO?
Читай профессионального SEO-специалиста в телеграм!
Началось!
Острые новости в твоём телеграме
Беларуский Телеграм
Каналы, группы, боты и стикерпаки Беларуси.
6
подписчиков
~0
охват 1 публикации
N/A
дневной охват
N/A
постов в день
N/A
ERR %
0
индекс цитирования
Просмотры
Данные по динамике просмотров появляются
на следующий день после добавления канала
Средний охват поста и ERR%
Данные по динамике среднего охвата и ERR появляются
на следующий день после добавления канала
Репосты и упоминания канала
0 упоминаний канала
0 упоминаний публикаций
0 репостов
Упоминаний и репостов не обнаружено
Каналы, которые цитирует @niekanal
cybulinka.
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
niekanał 23 Dec 2017, 00:01
у адной жыхаркі нашага дому здарылася абвастрэньне нейкіх хвароб: яна пачала фатаграфаваць усе машыны, што прыпаркаваныя на ходніку. палова дому ўжо атрымала лісты шчасьця, другая палова яшчэ чакае. 40 рублёў ў сярэднім. другі ліст - будзе болей.
некалькі слоў пра сітуацыю: месцаў для паркоўкі нехапае, у доме шмат офісаў, таму і машын шмат амаль заўсёды, аўтааматарам няма месца на абсталяваньне паркоўкі за свае сродкі. жанчына-змагарка, натуральна, машыны не мае.
чакаю калі яе пачнуць лінчаваць)

п.с. самае цікавае, што з нашага пад'езду людзі ўжо фатаграфавалі аднаго настырнага аматара паркавацца ля самых дзьвярэй пад'езда, але яму нічога не было, нам параілі проста пагутарыць зь ім, а вось у цёткі неяк атрымалася.
Читать полностью
niekanał 22 Dec 2017, 03:31
звычайна за зіму набіраю некалькі кілаграмаў, а потым за вясну і лета пазбаўляюся ад іх. мяркую, не я адзін такі. гэтым разам нешта я свой ліміт зімовых кілаграмаў вычарпаў яшчэ да новага году, таму вырашыў сесьці на нізкакалярыйную дыету. я ўсё-ткі не адзін беларускі ціпа блогер, які посьціць ў інстасторы гамбургеры штоноч.
дык вось, я ўжо трымаюся дыеты амаль два тыдні і яшчэ не кідаюся на людзей. думаў, што самае складанае будзе мала есьці, аднак не. самае складанае - гэта выбраць што есьці, каб потым можна было падлічыць калорыі. гэта сапраўдны мазгавы штурм пачынаецца. і ў такія моманты я разумею тых людзей, якія заказваюць ежу ў інтэрнэт-крамах, дзе за цябе ўсё падлічаць, а табе толькі застанецца не заблытацца ў каробачках.
Читать полностью
niekanał 21 Dec 2017, 02:18
сёньня ўбачыў некалькі беларускіх тэлеграм-каналаў, якія ўсе такія "zmaharski style", допісы кшталту "Расея дно, агрэсар і гд", а кошт на рэкляму пазначаны ў расейскіх рублях.
ну такое
niekanał 19 Dec 2017, 04:44
Люблю такія дні, калі зранку йдзеш у кедах па сухім асфальце, а ўвечары ўжо як карова на лёдзе, спрабуеш па сьнегу дайсьці дадому. Дайшоў і нават не пляснуўся нідзе.
niekanał 14 Dec 2017, 03:52
працягваецца тая хваля, калі ўсе пачалі заяўляць пра дамаганьні з бакоў прадусараў і актораў, што ўзьнікае пытаньне: як вы жылі з гэтым раней?
меркаваныя выпадкі дамаганьняў адбываліся не учора і не на мінулым тыдні. чаму вы жылі з гэтым столькі часу?
яшчэ цікавіць чаго "авяры" дамагаюцца, яны хочуць зрабіць невыносным жыцьцё свайму дамагальніку? хочуць каб ён самагубства ўчыніў? ім сапраўды тады лягчэй будзе? дык яны такім чынам яшчэ горшыя за "дамагальнікаў". і я схільны да таго, што яны хочуць менавіта зламаць жыцьцё і г.д. іначай заявы мелі іншы характар і актораў не пачалі б пазбаўляць на фоне скандалаў прэмій, якія яны не за ўзорныя паводзіны атрымоўвалі, а за свае таленты і прафэсыйныя навыкі. эх, а хацеў напісаць пра фотачкі
Читать полностью
niekanał 13 Dec 2017, 03:23
mnie padajecca, szto ludzi chutka pierastanuć usprymać infarmacyju nie ŭ wyhladzie mema. prosta amal kożny dzień ŭ tramwai baczu jak ludzi siadziać ŭ sacyjałkach i hartajuć stużku z memczykami.
tolki siońnia zranku pabaczyŭ chłopca za czytańniem nieczaha surjoznaha. artykuł niejki. a tak usie lubiać memy.
dareczy pra memy. jość adzin kanał z memami biełaruskimi. nu jak biełaruskimi, lakalizawanymi, tak skażam. i woś siońnia pabaczyŭ jaho ŭ śpisie biełaruskich kanałaŭ. uśmichnuŭ cetlik z kosztam reklamy kala nazwy. 1000 rasiejskich, dareczy. łakalizawanyja memy. u mianie ŭsio.
Читать полностью
niekanał 13 Dec 2017, 01:54
takija cikawyja ludzi: spaczatku padpiswajucca, a praz niekalki dzion adpiswajucca, byccam by ja paczaŭ nieszta inszaje pościć, nie toje, na szto padpiswalisia. chaciełasia zapytacca, ŭ czym pryczyna. woś prosta cikawa.
ja woś pierad tym jak padpisacca na kanał, czytaju papiarednija dopisy. sama miensz za tydzień, kab zrazumieć, ci cikawa mnie budzie. nawoszta spaczatku palapszać, a potym paharszać statystyku aŭtaru...
nia treba tak
Читать полностью
niekanał 9 Dec 2017, 03:03
У Беларусі зноўку пачалі казаць пра забарону продажу алкаголю ноччу і па чаціках зараз можна бачыць, што шмат людзей за такую забарону. У асабліва цяжкіх выпадках прапануюць увогуле забараніць продаж алкаголю. Дзякуй богу такія людзі не маюць улады.
Я бачу, што шмат хто не разумее, што ўзровень злачынстваў залежыць ад сацыяльных, эканамічных, псыхалягічных і яшчэ шмат якіх фактараў, а не толькі ад ужываньня алкаголю ў пэўны час сутак. Нельга пасадзіць перад сабой задаволенага жыцьцём мінака, напаіць яго алкаголем да вавёрачкі і чакаць калі ён заб'е каго ці абрабуе.
За прыкладамі "эфэктыўнасьці" поўнай ці частковай забароны продажу алкаголю, далёка хадзіць не трэба. Саюзная ж дзяржава.
У Расеі дзейнічае абмежаваньне па часе: там нельга набыць алкаголь ад адзінаццаці вечара да восьмай раніцы. Аднак калі паглядзець статыстыку правапарушэньняў за апошнія гады, то можна заўважыць, што ўзровень алкагольных правапарушэньняў не толькі не зьнізіўся, а наадварот, павялічыўся і працягвае гэта рабіць. Нагадаю, што гэта пры дзейным абмежаваньні продажу.
Увогуле сітуацыя з алкаголем, калі чалавек напіўся і пайшоў крышыць горад, чымсьці нагадвае трагічны выпадак ля ГЦ Замак, дзе пасьля здарэньня на пераходзе "забаранілі" чамусьці пераход, хоць тармазы адмовілі ў грузавіка. Не тое забараняюць.
Читать полностью
niekanał 4 Dec 2017, 02:07
Працяглы час я ніжэй за пяты паверх не жыў. Апошні раз кватэра была на 10м паверсе. Зараз значна ніжэй. І вось заўважыў, што калі нешта робіш раз-пораз зірнеш у вакно.
Во, жанчына з першага паверху выйшла папаліць. Зноўку гэтая бабуля з прутком сядзіць на дзіцячай пляцоўцы. А дзіцячы садок насупраць, відаць, пабудаваны ў 50-я гады. Чымсьці на сядзібу падобны.
Гатуючы ежу ты застаешся ў кантакце са зьнешнім сьветам. Такога не было на 10м паверсе. Там табе да аднаго месца хто сядзіць на дзіцячай пляцоўцы і хто ў машыне з ўключанымі і фарамі. У шматпавярховіках людзі нават нейкія іншыя: яны добра калі свой паверх ў твар ведаюць і вітаюцца пры сустрэчы. А тут я хоць і не так даўно жыву, але ўсе вітаюцца, кагосьці ўжо ведаю.
Можна крыху параўнаць з вёскай. Гэта прышпільна.
Читать полностью
niekanał 4 Dec 2017, 01:46
Пакуль гатаваў, слухаў віншавальную праграму па радыё. І вось цікава стала каму ўвогуле ў галаву прыйшла такая думка. Віншавальная праграма на радыё. Хто першы патэлефанаваў таксама цікава. Я б паглядзеў на гэтых людзей, мо нават пагутарыць зь імі.
І я не фанат такіх праграм. Проста рукі ў занятыя былі.
niekanał 2 Dec 2017, 03:03
Zaraz prybraŭ sa stała natatnik, jaki mnie padarawali na kanferencyi pa ekalogii. Natatniczak z nadpisam, jaki ŭtrymliwaje nazwu kanferencyi i słowa "ekałogija". Taki bieły ŭwieś, szto papiera, szto wokładka, dabrotliwy taki natatniczak. Ekalogija, każacie? Nu-nu.
Zachaciełasia padarawać arhanizataram natatnik z pierapracawanaj papiery.
niekanał 2 Dec 2017, 02:53
Репост из: cybulinka.
Сацыяльныя зносіны і актыўнасьць падчас шлюбу могуць адтэрмінаваць дэменцыю.

Метааналіз навукоўцаў з Унівэрсытэцкага каледжу Лёндана паказаў, што ў самотных людзей рызыка разьвіцьця дэменцыі значна вышэй ў параўнаньні з сямейнымі людзьмі.

Аўтары правялі аналіз 15 папярэдніх дасьледваньняў жыхароў Азіі, Эўропы і дзьвюх Амэрык, агулам атрымалася калі 800 тысяч чалавек.

У выніку высьветлілася, што сярод людзей, якія ніколі не браліся шлюбам, рызыка ўзроставай дэменцыі на 42% вышэй, чым ў людзей, якія жывуць у шлюбе. Аднак у апошніх са сьмерцю партнэра рызыка дэменцыі таксама павялічваецца на 20%. Пры гэтым аўтары адзначаюць, што ў разьведзеных людзей павышанай рызыкі ўзроставай дэменцыі не назіраецца.
Читать полностью
niekanał 2 Dec 2017, 02:53
Nu woś jaszcze adzin plus stasunkam. Niaprawilna ja żyvu niejak
niekanał 1 Dec 2017, 00:58
Я не люблю стасункі, а шлюбы лічу перажыткам мынулых часоў. Я доўгі час псаваў сабе мазгі ў стасунках, а некалькі гадоў таму (7) прыйшоў да высновы, што належу да тых людзей, якім стасункі не пасуюць, да людзей, якім утульна быць адным. Але ж гэта складана растлумачыць твайму каханаму чалавеку. Давай будзем разам, але паасобку. Неяк так гэта выглядае. Вось і я не здолеў растлумачыць гэта і вымушаны жыць у звычайных стасунках. Праўда некалькі гадзін таму я быў неверагодна рады таму, што побач нехта ёсьць. Дакладней сьпіць.
Справа ў тым, што пасьля душу ў мяне ў вуху засела ватка з гігіенічнага прутка. Каля гадзіны сам спрабаваў дастаць, але не атрымалася. Відаць гэта немагчыма зрабіць самастойна, бо я нават спрабаваў расплаўленым прутком ватку дастаць. Прыйшлося будзіць на дапамогу К. У выніку апэрацыя заняла каля 30 с. І вось тады я падумаў, што звычайныя стасункі не такая і кепская рэч. Прабачце за гэтую жэстачайшую бытавуху.
Читать полностью
niekanał 29 Nov 2017, 03:00
Нядзеля. 5 гадзін раніцы. Я выходжу ў пад'езд і чую, што недзе ўнізе людзям весела. Спускачыся па лесьвіцы сустракаю жанчыну, што стаіць разьвіваецца з гучнымі сябрамі. Праходжу міма і чую:

- О, не одна я такая дура в воскресенье работать.

Мне неяк не да гэтага было. Ужо у таксоўцы ўсё зразумеў. А так бы адказаў.
niekanał 26 Nov 2017, 04:33
Яшчэ летам пачаў заўважаць на паркоўцы пад вокнамі дзіўную машыну. Дакладней дзіўнага кіроўцу.
Некалькі начэй запар, калі зашторваў вокны, бычыў машыну з ўключанымі фарамі і было бачна, што ў салёне нехта сядзіць. Ну, чакае кагосьці чалавек, што тут дзіўнага- думалася тады. Аднак на наступны дзень ужо пачалі закрадацца думкі, што гэты невядомец за кімсьці сочыць, таму я пачаў сачыць за ім.
Так працягвалася тыдзень, мо крыху болей, потым загадкавы кіроўца зьнік. І калі раней ўсю ноч у двары стаяла машына з ўключанымі фарамі, то зараз не было ні кіроўцы ні машыны.
У кастрычніку аб'ект зьявіўся зноў, зусім нечакана дарэчы. Зьявіўся, пастаяў некалькі дзён і зноўку зьнік. Толькі гэтым разам гарэла сьвятло і ў салёне, таму я заўважыў, што мужчына сядзіць і размаўляе з кімсьці па відэасувязі. Шчыра кажучы, мне пасьля гэтага стала лягчэй. Не шпіён і то добра. Што, мала сярод кіроўцаў людзеёў за прусакамі ў галаве?) Вядома, не. Я з уласнага досьведу магу назваць яшчэ некалькі чалавек, але мо іншым разам. Дык вось, зараз ён стаіць зноўку з ўключанымі фарамі. Можа ўжо час пазнаёміцца?
Читать полностью
niekanał 25 Nov 2017, 03:02
Hartaŭ pierad snom stużku instagramu. Padajecca, tak zaraz ŭsie robiać. I tam maja znajomaja raspawiadała, szto ŭpierszyniu za doŭhi czas, piatnicaj jana doma, a nie dzieści na tusoŭkach. A woś u mianie takija piatnicy amal zaŭsiody. Biez tusowak. I woś nieszta ja zadumaŭsia, a ci nie darma ja marnuju żyćcio? I ŭwohule, ci zadawalniaje mianie taki ład żyćcia?
Na pierszaje pytańnie mahu sabie adkazać admoŭna, a woś z adkazam na druhoje tak chutka nie atrymajecca.
Klub ananimnych intrawertaŭ.
Читать полностью
niekanał 24 Nov 2017, 04:33
Некалі пабачыў, што каб хутка прачнуцца без усялякіх там 5 хвілінак трэба тэлефон ці будзільнік падалей ад сябе класьці. Практыкую такое: пакідаю тэлефон у супрацьлеглым куту кватэры на падваконьні і раніца пачынаецца з прабежкі. Але зараз вось ляжу і спрабую згадаць, ці паставіў я будзільнік на патрэбны час. Вось так ляжу і думаю: паставіў - не паставіў і так пакуль не падыйду і не праверу. Гэта мінус такога лайфхаку.
Читать полностью
niekanał 23 Nov 2017, 02:56